Всех желающих субъектов розничной торговли приглашаем принять участие в ярмарке, посвященной празднованию Дня Победы, которая состоится 9 мая 2025 г. в г.Кировске. Заявки на участие принимаются до 7 мая 2025 г. по телефонам +3752237 79 1 40, 79 1 41, факс 79 1 32, e-mail: kirovrec.econom@mail.ru. econ@kirovsk.gov.by |

3 ліпеня – Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Са святам!

Вы здесь

Дарагія ветэраны Вялікай Айчыннай вайны! Паважаныя жыхары Кіраўшчыны!

Прыміце шчырыя віншаванні з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і з нагоды 77-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

У сэрцах беларускіх людзей два гэтых вялікіх святы непадзельныя. Менавіта дзякуючы мужнасці і гераізму савецкіх воінаў, якія разграмілі фашызм, наш народ атрымаў права на жыццё і магчымасць будаваць будучыню.

Вось ужо 30 год мы жывем у незалежнай, суверэннай Беларусі. Наш святы абавязак – захоўваць памяць аб вялікім подзвігу, перадаваць яе наступным пакаленням.

Дзень Незалежнасці – гэта свята ўсіх, хто ганарыцца сваёй краінай, шануе яе гісторыю, хто сваёй працай і талентам дапамагае нашай роднай зямлі развівацца і квітнець.

Сёння перад нашым грамадствам, перад краінай стаяць новыя задачы, залогам іх ажыццяўлення з’яўляецца наша адзінства. Толькі згуртаванасцю і добрасумленнай працай мы прымножым патэнцыял і дасягненні нашай краіны.

Дарагія ветэраны і ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны!

Шчыра ўдзячны вам за тое, што вы змаглі выстаяць, вынесці на сваіх плячах увесь цяжар самай страшнай вайны, абаранілі краіну ў часы ваеннага ліхалецця і аднавілі яе ў пасляваенныя гады.

Ад усёй душы жадаем жыхарам раёна моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, міру, веры ў свае сілы, поспехаў у справах і пачынаннях дзеля росквіту нашай Кіраўшчыны.

Няхай вашы сэрцы напаўняюцца гордасцю за нашу родную Беларусь, імкненнем да адзінства і згоды, а ваша плённая праца гарантуе нашчадкам шчаслівую будучыню.

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.

 

Новостная рубрика: