Всех желающих субъектов розничной торговли приглашаем принять участие в ярмарке, посвященной празднованию Дня Победы, которая состоится 9 мая 2024 г. в г.Кировске. Заявки на участие принимаются до 6 мая 2024 г. по телефонам +3752237 79 1 41, 79 1 40, факс 79 1 32, e-mail: kirovrec.econom@mail.ru. econ@kirovsk.gov.by | С 22 по 26 апреля 2024 года в Кировском районе проводится мероприятие «Неделя нулевого травматизма» | С 1 апреля по 30 апреля 2024 года в Могилевской области проводится месячник безопасного труда при проведении весенних полевых работ в сельскохозяйственных организациях области | Постоянно действующая комиссия по координации работы по содействию занятости населения Кировского районного исполнительного комитета проводит консультативную, методическую и правовую помощь по вопросам трудоустройства и (или) самозанятости, а также окажет содействие в трудоустройстве граждан, не занятых в экономике по тел. 78-8-90, эл. почта work@kirovsk.gov.by |

Абавязаныя асобы абавязаны працаваць!

Вы здесь

23 сакавіка, Кіраўск /Уласн. інф./. У  нашай краіне абароне  правоў і інтарэсаў дзяцей, якія ў сілу абставін і горш таго — абыякавасці ўласных бацькоў трапілі ў складаную жыццёвую сітуацыю, засталіся па сутнасці без апекі і падтрымкі самых родных людзей заўсёды надавалася першачарговае значэнне. З прыняццем  Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №18 “Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей ў сацыяльна няўдачных сем’ях” у грамадства і адпаведных органаў акрамя ахоўнай   функцыі з’явілася магчымасць на дзяржаўным узроўні эфектыўна ўздзейнічаць на гора-бацькоў  з мэтай выпраўлення іх асацыяльных паводзін. Галоўная мэта, якая пры гэтым ставіцца — дабіцца усведамлення дарослымі ўсёй згубнасці злоўжывання спіртным, неабходнасці сумленнай працы, наладжвання нармальнага чалавечага быту.

У Дэкрэце дакладна агавораны  механізм уздзеяння на нерадзівых бацькоў. Тыя, чые дзеці  прызнаюцца маючымі патрэбу ў дзяржаўнай абароне, атрымліваюць статус абавязанай асобы. А гэта азначае, што цяпер яны будуць абавязкова працаўладкаваны, за іх яўкай на работу  будзе наладжаны строгі кантроль, а заробленыя грошы пойдуць на кампенсацыю выдаткаў, затрачаных дзяржавай на ўтрыманне  дзяцей.

Усяго ў раёне налічваецца больш 80 абавязаных асоб: мужчын і жанчын. Усе працаздольныя забяспечаны работай. Наогул дзяржава паклапацілася аб стварэнні станоўчых перадумоў для выпраўлення паводзін такіх бацькоў з тым, каб дзеці маглі вярнуцца ў свае біялагічныя сем’і, не зведалі  пакут сіроцтва пры жывых бацьках. Вось толькі не ўсе абавязаныя асобы ўсведамляюць  усю адказнасць становішча, у якім апынуліся і ўмудраюцца прагульваюць работу, злоўжываюць спіртным. А ў выніку назапашваюць усё большы доўг перад дзяржавай. Але ж яго прыдзецца выплачваць…

Распараджэннем старшыні райвыканкама   У.У.Піскіжава з мэтай аказання прафілактычнага ўплыву і ўздзеяння на працаздольных абавязаных асоб, якія ўхіляюцца ад работы, і ў мэтах выканння рашэння абласнога каардынацыйнага савета ад 11.06.08 г. “Аб ходзе рэалізацыі ў вобласці Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №18 “Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей ў сацыяльна няўдачных сем’ях” у раёне створаны чатыры мабільныя рабочыя групы. У іх абавязкі ўваходзіць штомесячнае правядзенне маніторынгу занятасці абавязаных асоб, прыняцце мер да ўхілення прычын і ўмоў іх прагулаў на рабоце.

Першыя рэйды мабільных груп паказалі іх дзейснасць і неабходнасць. Калі па рабоце абавязаных асоб, працаўладкаваных у арганізацыях, установах і на прадпрыемствах горада практычна няма заўваг і прэтэнзій, то аб “работніках” сельгаспрадпрыемстваў такога не скажаш. Шмат прагулаў у абавязаных асоб, працаўладкаваных у РУП “Жылічы”, СВК “Добасна-агра”, “Калгас Свярдлова”, “Бераснёўскі”, “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага. У населеныя пункты гэтых гаспадарак і выязджалі мабільныя рабочыя групы.

Гультайніцтва абавязаных асоб недапушчальнае, і невыпадкова  іх  яўка на работу ўзята пад асабісты кантроль старшынёй райвыканкама.

Праблема сацыяльнага сіроцтва не пакідае раўнадушнымі і радавых грамадзян. Так, рэдакцыя  атрымала ліст ад жыхаркі в.Валосавічы, у якім жанчына з абурэннем паведамляла, што аднавяскоўка Таццяна Кірэева, якая да гэтага была пазбаўлена бацькоўскіх правоў у адносінах чатырох дзяцей, з’яўляецца абавязанай асобай, працягвае весці асацыяльны лад жыцця, не выходзіць на работу, зусім не даглядае сваю малалетнюю дачку. Да таго ж дзяўчынка павінна знаходзіцца на «пяцідзёнцы» ў спецыялізаваным садку ў Бабруйску, але гора-маці забірае яе на выхадныя. У выніку дзіця толькі пакутуе…

У той жа дзень разам з намеснікам старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама Т.Р.Баранавай мы выехалі па ўказаным адрасе. Аднак Таццяны Кірэевай дома не заспелі, затое сустрэлі ўчастковага інспектара Д.П.Каранькова, які таксама  спрабаваў знайсці Кірэеву і пацвердзіў, што тая не выходзіць на работу. Аператыўна былі падключаны зацікаўленыя службы, дзяўчынку даставілі ў абласныя яслі-садок для дзяцей з парушэннямі слыху, дзе яна пакуль будзе знаходзіцца пастаянна. За занятасцю маці наладжаны ўзмоцнены кантроль.

Ёсць у практыцы выканання Дэкрэта ў раёне і станоўчыя прыклады. Так, муж і жонка Рудаковы з Мышкавіч на працягу 5 месяцаў з’яўляліся абавязанымі асобамі ў адносінах сваіх дваіх непаўналетніх дзяцей, якія былі прызнаны маючымі патрэбу ў дзяржаўнай абароне і змешчаны ў Лёўкавіцкі дзіцячы сацыяльны прытулак. За гэты час яны ўсвядомілі ўсю негатыўнасць сваіх паводзін, перасталі піць, працаўладкаваліся, выканалі міжведамасны план абароны правоў і законных інтарэсаў непаўналетніх. У выніку на пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама 18 сакавіка было прынята рашэнне вярнуць Рудаковым дзяцей. У той жа дзень бацькі забралі іх з прытулку. Няхай бы паболей было такіх прыкладаў!

Новостная рубрика: