С 01.11.2024 по 29.11.2024 в Могилевской области проводится месячник безопасного труда на объектах жилищно-коммунального хозяйства Могилевской области | С 01.10.2024 по 31.10.2024 в Могилевской области проводится Месячник безопасного труда на строительных площадках области

Ад "Кубка Чыгірынкі" да Алімпіяды

Вы здесь

11 лютага, Кіраўск /Уласн. інф./. Заключны, трэці этап рэспубліканскіх спаборніцтваў па зімовай рыбалцы па версіі БГА "Федэрацыя Рыбалоўнага Спорту" прайшоў на Чыгірынскім вадасховішчы. 12 каманд-прадстаўнікоў  Мінска, Брэста, Магілёва і Бабруйска змагаліся за пуцёўку на Еўрапейскі турнір, які адбудзецца ўжо праз тыдзень у Польшчы. Ні згусцелая смуга, ні золь не змаглі перашкодзіць спартсменам высвятліць, хто з іх лепшы.

Ужо ў канцы першага дня стала зразумела, што асноўнае проціборства будзе паміж  дзвюма  камандамі з Мінска — "Приманка" і "Магма". Дарэчы, другую каманду ўзначальвае Ю.Б.Шчэрс, віцэ-чэмпіён свету па зімовай рыбалцы. У выніку перамога дасталася "Приманке". Каманды з г.Магілёва апынуліся на 7 і 8 месцах.

— "Кубак Чыгірынкі", ён жа трэці этап нашых спаборніцтваў, — адзначыў галоўны суддзя турніру Яраслаў Ціхановіч, — праводзіцца ўжо ў сёмы раз. І мяркуючы па тым, як развіваецца гэты від спорту, — яшчэ не раз мы ўсе тут сустрэнемся. У сувязі з гэтым хацелася б выказаць вялікую падзяку Кіраўскаму райвыканкаму за  дапамогу  кожны год у арганізацыі гэтага мерапрыемства. Яшчэ вельмі цешыць той факт, што спартыўная рыбалка "маладзее" — з'яўляюцца вельмі маладыя, але перспектыўныя і ўмелыя спартсмены. У бліжэйшых планах нашай арганізацыі — рэгістрацыя ў Алімпійскім камітэце, што аўтаматычна ўключыць зімовую рыбалку ў пералік алімпійскіх відаў спорту».

Новостная рубрика: