С 02.06.2025 по 30.06.2025 в Могилевской области проводится Месячник безопасного труда на строительных площадках области

Агляд-конкурс на лепшае навагодняе афармленне тэрыторый прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў, сельгасарганізацый.

Вы здесь

Ёсць магчымасць праявіць кемлівасць!

У перыяд з 15 па 24 снежня ў  раёне будзе праводзіцца  агляд-конкурс на лепшае навагодняе афармленне  тэрыторый прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў, сельгасарганізацый. Яго мэта — актывізацыя дзейнасці працоўных калектываў, абагульненне і распаўсюджванне станоўчага вопыту па паляпшэнні мастацкага ўпрыгожвання фасадаў  будынкаў і прылягаючых тэрыторый, што будзе садзейнічаць святочнаму настрою  жыхароў і гасцей горада і раёна.
У аглядзе-конкурсе могуць удзельнічаць усе суб’екты гаспадарання, незалежна ад формы ўласнасці.
Для яго арганізацыі  і правядзення створана рабочая група, у якую ўвайшлі: намеснік старшыні райвыканкама Галіна Слабоднікава і прадстаўнікі аддзелаў ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, жыллёва-камунальнагай гаспадаркі райвыканкама, арганiзацыйна-кадравай работы, райсельгасхарчу і аддзела эканомікі  райвыканкама.

Вынікі агляду-конкурсу падвядзе конкурсная камісія не пазней  28 снежня г.г. За першыя тры месцы пераможцы будуць узнагароджаны дыпломамі.