Всех желающих субъектов розничной торговли приглашаем принять участие в ярмарке, посвященной празднованию Дня Победы, которая состоится 9 мая 2025 г. в г.Кировске. Заявки на участие принимаются до 7 мая 2025 г. по телефонам +3752237 79 1 40, 79 1 41, факс 79 1 32, e-mail: kirovrec.econom@mail.ru. econ@kirovsk.gov.by |

Актывісты праекта “#Мая_Зямля_Прыдняпроўе” сустрэліся на раённым форуме ў Кіраўску

Вы здесь

У Цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі адбыўся раённы форум актывістаў праекта “#Мая_Зямля_Прыдняпроўе”, у якім прынялі ўдзел больш за 60 навучэнцаў устаноў адукацыі Кіраўшчыны.
Галоўная задача праекта – фарміраванне ў падрастаючага пакалення грамадзянска-патрыятычнай пазіцыі і духоўна-маральных якасцяў праз вывучэнне культурных і народных традыцый роднага краю, яго гісторыі і самабытнасці, сацыяльна-значных аб’ектаў, помнікаў культуры і помнікаў прыроды.

З 2020 года навучэнцы ўстаноў адукацыі раёна з’яўляюцца актыўнымі ўдзельнікамі гэтага праекта. У яго рамках рабяты разам з педагогамі вывучаюць паходжанне назваў вуліц і населеных пунктаў, заглядваюць у сямейныя архівы, адшукваюць цікавыя факты пра ўстановы адукацыі і мясцовыя славутасці. Знойдзеныя звесткі, інфармацыю афармляюць у разнастайныя буклеты, пазлы, скрыні, даведнікі.

Падчас раённага форуму яго ўдзельнікі прадставілі творчыя справаздачы па сваёй дзейнасці.
Галоўны спецыяліст аддзела па адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Алена Эзрына, падводзячы вынікі форуму, адзначыла: “Прыемна, што ўдзел у гэтым праекце даў магчымасць рабятам па новаму адкрыць для сябе гісторыю роднага краю. Дзеці разам з настаўнікамі смаглі самастойна распрацаваць экскурсійныя маршруты, наведаць знакавыя месцы. Работа над праектам у чарговы раз упэўнівае ў тым, што наша Кіраўшчына – непаўторная.
Выказваю ўдзячнасць вучням і кіраўнікам праекта. Работа на гэтым не заканчваецца, пачынаем трэці этап!”.
Самым лепшым, самым актыўным удзельнікам Алена Эзрына ўручыла Падзячныя лісты аддзела па адукацыі, спорту і турызму райвыканкама: Даніілу Лебедзеву з СШ №1, Валерыі Філіпец з СШ №2 імя К.П.Арлоўскага, Таццяне Катлінскай з СШ №1, Мікалаю Сямікіну з Мышкавіцкая СШ, Міхаілу і Аляксею Аўсянікам з Любоніцкага ДС-СШ, Аляксею Аўсяніку, Даніілу Царэнку з Паўлавіцкай СШ, Ангеліне Зыранавай з Чыгірынскай СШ, Ангеліне Сямёнавай з Барчыцкага ДС-СШ, Даніілу Каранкевічу з СШ№1, Дзянісу Барысаўцу з СШ №2 імя К.П.Арлоўскага, Дар’і Сырамалот з Баравіцкай СШ, калектыву навучэнцаў Жыліцкай СШ.

Юныя кіраўчане прынялі ўдзел у абласным этапе праекта, на якім Падзякай галоўнага ўпраўлення па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама за актыўны ўдзел у праекце быў узнагароджаны Мікалай Каранкевіч з СШ №1 за работу “Каталог помнікаў і кульутрна значных аб’ектаў г.Кіраўска і Кіраўскага раёна”.

Яўгенія БЯЛЬКО.

Фота аўтара.

Новостная рубрика: