11-12 лютага 2021 года ў г.Мінску адбудзецца адно з важнейшых палітычных мерапрыемстваў – VІ Усебеларускі народны сход, якое адзначыць сабой заканчэнне папярэдняга пяцігадовага перыяду развіцця краіны і пачатак новага этапа ў жыцці дзяржавы і грамадства.
Удзельнікі народнага форуму абмяркуюць асноўныя палажэнні Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2021–2025 гады і накірункі грамадска-палітычнага развіцця краіны.
Дэлегатамі VІ Усебеларускага народнага сходу ад Кіраўскага раёна абраны:
Аляксандр Іванавіч БАГЕЛЬ – дырэктар ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”, дэпутат Кіраўскага раённага Савета дэпутатаў;
Віктар Мікалаевіч КУЗЬМЕНКА – першы намеснік начальніка РАУС, дэпутат Кіраўскага раённага Савета дэпутатаў;
Еўдакія Міхайлаўна КУШАВАРАВА – загадчык Пацава-Слабадскога ФАПа цэнтральнай раённай бальніцы, дэпутат Кіраўскага раённага і Мышкавіцкага сельскага Саветаў дэпутатаў;
Іван Уладзіміравіч РЫНЯК – дырэктар КСУП “Ніва-Барсукі”, дэпутат Кіраўскага раённага і Паўлавіцкага сельскага Саветаў дэпутатаў;
Галіна Паўлаўна СЛАБОДНІКАВА – старшыня Кіраўскага раённага Савета дэпутатаў, дэпутат Кіраўскага раённага Савета дэпутатаў;
Ніна Уладзіміраўна ШАБОЛДА – загадчык Стайкаўскага сельскага клуба, дэпутат Стайкаўскага сельскага Савета дэпутатаў;
Святлана Васільеўна ШЧЭРБІЧ – дырэктар Мышкавіцкай СШ, дэпутат Кіраўскага раённага і Мышкавіцкага сельскага Саветаў дэпутатаў.
Рэзервовымі ўдзельнікамі VІ Усебеларускага народнага сходу абраны:
Вячаслаў Станіслававіч БУШМА – брыгадзір трактарнай брыгады КСУП “Ніва-Барсукі”, дэпутат Паўлавіцкага сельскага Савета дэпутатаў;
Людміла Леанідаўна ЕРМАЛАЕВА – прадавец магазіна тавараў штодзённага попыту в.Старыя Дваранінавічы райспажыўтаварыства, дэпутат Паўлавіцкага сельскага Савета дэпутатаў.