Набліжаецца Новы Год, самае любімае, практычна ўсімі, свята. А адзначаць мы яго любім таксама, у асноўным, пышна, весела, ярка. Хтосьці ў гэтыя святочныя дні застаецца дома, хтосьці ідзе ў госці, а хтосьці, узгадаўшы, што можна адсвяткаваць навагоднія святы «акунуўшыся ў прыгажосць прыророды», накіроўваюцца на дачы. Там нас чакае ярка ўпрыгожаны домік, і, канечне ж галоўны атрыбут свята – упрыгожаная гірляндай ёлачка. Аднак тут не варта забываць, што навагодняя гірлянда – гэта ў першую чаргу электрапрыбор, а значыць патэнцыйна небяспечная рэч. Асабліва калі звяртацца з ёй не акуратна, не выконваць правілы бяспекі ці пакідаць без нагляду.
Зберагчы сваю маёмасць ад бяды і сустрэць Новы год «без смутку і бед» усё ж можна. Для гэтага неабходна каб усе электрычныя прыборы, якія «мігаюць» ў вашай хаце, былі якаснымі і мелі сертыфікаты. Толькі тады можна спадзявацца, што кароткае замыканне не адбудзецца ў самую адказную хвіліну вечара. Калі гірлянда “падае” прыкметы няспраўнасці накшталт мігацення ці іскрэння, лепш не заставацца абыякавым да гэтых трывожных сімптомаў, і адключыць яе ад сеткі. У навагоднюю ноч небяспека можа падцікоўвацца за любым кутом, нават натуральная ёлка можа стаць крыніцай праблем, калі яна стаіць няўстойліва ці блізка да сцен. Будзьце пільныя. Пры ўпрыгожванні ялінкі не выкарыстоўвайце лёгкаўзгаральныя матэрыялы накшталт ваты, марлі і падобнага. Калі ж вы, нацешыўшыся прародай, вырашылі пакінуць свой дачны домік, не забывайце прыняць ўсе неабходныя меры перасцярогі, каб пасля вашага ад’езду не прышлось тэлефанаваць суседзям ці работнікам МНС з паведамленнем аб тым, што «на дачы здарыўся» пажар. Магчыма, гэтыя некалькі парад дапамогуць вам сустрэць Новы год весела і без незапланаваных здарэнняў. Шчаслівага и бяспечнага Новага года!
Старший инспектор СПиВО РОЧС Александр Журавский