Всех желающих субъектов розничной торговли приглашаем принять участие в ярмарке, посвященной празднованию Дня Победы, которая состоится 9 мая 2024 г. в г.Кировске. Заявки на участие принимаются до 6 мая 2024 г. по телефонам +3752237 79 1 41, 79 1 40, факс 79 1 32, e-mail: kirovrec.econom@mail.ru. econ@kirovsk.gov.by | Постоянно действующая комиссия по координации работы по содействию занятости населения Кировского районного исполнительного комитета проводит консультативную, методическую и правовую помощь по вопросам трудоустройства и (или) самозанятости, а также окажет содействие в трудоустройстве граждан, не занятых в экономике по тел. 78-8-90, эл. почта work@kirovsk.gov.by |

Бытавыя паслугі: спектр пашыраецца

Вы здесь

9 лютага, Кіраўск /Соб. инф./. Любонічы, набыўшы статус аграгарадка, прыкметна папрыгажэлі: прывабны выгляд набылі вуліцы, абнавіліся фасады адміністрацыйных будынкаў, устаноў адукацыі, аховы здароўя, культуры, гандлёвых кропак. Але побыт мясцовых жыхароў змяніўся не толькі знешне. У прыватнасці, істотна пашырыўся спектр бытавых паслуг, аказваемых вяскоўцам. Зразумела, у Любонічах і дагэтуль працаваў комплексна-прыёмны пункт УКП “Бытпаслугі”. Але туліўся ён у невялікім пакойчыку ў будынку сельскага Савета. Пасля праведзенага  рамонту  Любоніцкі КПП утульна размясціўся на другім паверсе гэтага ж будынка. Дадаткова тут абсталяваны рабочыя зоны майстра па рамонце абутку, цырульніка, краўчыхі па пашыву і рамонце вопраткі. Спецыялісты для работы тут зараз  заканчваюць навучанне і неўзабаве прыступяць да выканання сваіх абавязкаў. А вось цырульнік працуе ўжо зараз. Прычым жыхары Любоніч маюць магчымасць выбару майстра, паколькі гэтая паслуга прадстаўлена ім і УКП “Бытпаслугі”, і райспажыўтаварыствам. Цырульнікі выязджаюць згодна  зацверджанаму графіку двойчы ў месяц, краўчыха і  майстар па рамонту абутку будуць працаваць па зменным графіку. Зараз заказы на рамонт абутку і вопраткі  прымаюцца на КПП, а выконваюцца ў Кіраўску.

У цэлым Любоніцкі комплексна-прыёмны пункт аказвае 11 відаў сацыяльна значных бытавых паслуг, прадугледжаных сацыяльнымі стандартамі. Найбольш запатрабаванымі з іх з’яўляюцца пашыў і рамонт вопраткі, хімчыстка, пракат, рамонт мэблі, рытуальныя. Прывабліваюць вяскоўцаў даступныя цэны, належная якасць работ, сціслыя тэрміны выканання. Так, заяўкі па нескладаным рамонце мэблі, напрыклад, перацяжцы абіўкі,  выконваюцца на працягу двух тыдняў у цэху дрэваапрацоўкі ў Кіраўску. Больш складаны  рамонт, са змяненнем дызайну, займае, адпаведна, і крыху больш часу. Аднак у любым выпадку, паслуга вельмі зручная для вяскоўцаў: прыйшоў на КПП, зрабіў заяўку, выбраў па каталогу абіўку, дызайн і ў назначаны дзень прама з дому прадмет мэблі забяруць рабочыя, адрамантуюць і даставяць заказчыку зноў жа на дом. Такое выязное абслугоўванне таксама ажыццяўляецца двойчы ў месяц.

Новостная рубрика: