С 21 по 26 апреля 2025 года в Кировском районе проводится мероприятие «Неделя нулевого травматизма» | С 24 марта 2025 года по 25 апреля 2025 года в Могилевской области проводится Месячник безопасного труда при проведении весенних полевых работ в сельскохозяйственных организациях области |

Чарговыя медальныя вышыні кіраўскіх веласіпедыстаў

Вы здесь

Насычаныным выдаўся сёлетні май для кіраўскіх велагоншчыкаў. І зноў на спаборніцтвах розных узроўняў яны праявілі сябе з найлепшага боку. Пра поспехі кіраўчан на велагонках краіны расказаў рэдактару інтэрнэт-рэсурса рэдакцыі «Кіраўца» трэнер ДЮСШ па веласпорце Юрый Цішкоў.

МАГІЛЁЎ. У мінулыя выхадныя ў горадзе над Дняпром прайшла абласная Спартакіяда школьнікаў. Завяршылася яна трыумфам каманды нашай ДЮСШ, якая заняла першае месца, а таксама яе асобных прадстаўнікоў: усе нашы рабяты ўнеслі вялікі ўклад у агульную перамогу.

Ганна Васількова выйграла індывідуальную гонку на час з раздзельным стартам і гонку-крытэрыум. Ангеліна Шчарбакова была мацнейшай у групавой гонцы. У гэтай жа гонцы Марыя Зайцава заваявала “бронзу”. Зусім нядрэнныя вынікі паказалі і іншыя члены каманды.

Па выніках спаборніцтваў сфарміравана зборная  каманда Магілёўскай вобласці для ўдзелу ў рэспубліканскай Спартакіядзе школьнікаў. У яе састаў уключаны адразу пяцёра дзяўчат і чацвёра хлопцаў — выхаванцаў Кіраўскай ДЮСШ. Зараз нашы веласіпедысты актыўна рыхтуюцца да рэспубліканскіх стартаў.

МІНСК. З 18 па 20 мая ў сталіцы нашай краіны ў 4-ты раз праходзілі прэстыжныя міжнародныя спаборніцтвы на трэку “Гран-пры Мінска-2017”. З кожным годам растуць папулярнасць і прадстаўніцтва гэтага турніру. Акрамя беларускіх веласіпедыстаў у гонках удзельнічалі прадстаўнікі Расіі, Украіны, Казахстана, Польшчы, Славакіі, Фінляндыі, Літвы, Латвіі, Грэцыі, Азербайджана, Узбекістана і Турменістана. А агульная колькасць удзельнікаў склала 178 чалавек. У саставах зборных дружын Беларусі былі і чацвёра прадстаўнікоў Кіраўшчыны, якія ў агульнай колькасці заваявалі 7 медалёў!

Раман Цішкоў стаў пераможцам у каманднай гонцы праследавання, заняў другія месцы ў індывідуальнай гонцы праследавання і мэдысане, а таксама узяў “бронзу” ў омніуме.

Другое месца ў каманднай гонцы праследавання заняў Кастанцін Бяляўскі. На жаль, толькі крыху яму не хапіла да “бронзы” ў індывідуальнай гонцы праследавання.

Выдатна выступіла ў каманднай гонцы праследавання Надзея Свіркова, якая заваявала “золата”. Сярод юніёраў вызначылася “бронзай” у скрэтчы Аксана Салаўёва.

Новостная рубрика: