Всех желающих субъектов розничной торговли приглашаем принять участие в ярмарке, посвященной празднованию Дня Победы, которая состоится 9 мая 2025 г. в г.Кировске. Заявки на участие принимаются до 7 мая 2025 г. по телефонам +3752237 79 1 40, 79 1 41, факс 79 1 32, e-mail: kirovrec.econom@mail.ru. econ@kirovsk.gov.by |

Члены БРСМ – навучэнцы Жыліцкага сельгаскаледжа дапамагаюць збіраць ураджай яблыкаў у КСУП «Чырвоны баец»

Вы здесь

З ліку навучэнцаў Жыліцкага сельгаскаледжа – членаў раённай арганізацыі ГА “БРСМ” – сфарміраваны студэнцкі сельскагаспадарчы атрад імя двойчы Героя Савецкага Саюза Паўла Якаўлевіча Галавачова. Юнакі і дзяўчаты – усіх 15 чалавек – збіраюць ураджай яблыкаў на базе КСУП “Чырвоны баец”. Аб гэтым расказала першы сакратар раённага камітэта ГА «БРСМ» Ірына Пятроўская.

http://www.kirovsk.by/wp-content/uploads/2021/10/%D0%AF%D0%B1%D0%BB%D1%8B%D0%BA%D0%B8-1.jpg

Курыруе іх работу выкладчык каледжа Станіслаў Масальскі, ён жа з’яўляецца і камандзірам атрада.

 Працоўная восень у саставе студатрада стартавала для рабят з 1 кастрычніка. Плануецца, што шчыраваць яны будуць да 15 кастрычніка.

Юнакі і дзяўчаты працуюць заўзята, з добрым настроем. У іх склалася дружная зладжаная каманда. Падбадзёрвае і сонечнае восеньскае надвор’е. Праца ў руках юных рупліўцаў спорыцца, нараканняў з боку кіраўніцтва сельгаспрадпрыемства няма.

 

http://www.kirovsk.by/wp-content/uploads/2021/10/%D0%AF%D0%B1%D0%BB%D1%8B%D0%BA%D0%B8-3.jpg

 

Улічваючы тое, што члены атрада атрымліваюць у каледжы азы сельскагаспадарчых прафесій, яны з павагай ставяцца да працы на зямлі.

Шчыраваць адказна і добрасумленна, працаваць у камандзе, вучыцца зарабляць грошы, прыносіць карысць – гэтаму і вучацца члены студатрадаў. Радуе, што з кожным годам усё больш і больш рабят выказваюць жаданне ўступіць у рады студэнцкіх атрадаў і не падводзяць – старанна працуюць, весела праводзяць час і зарабляюць грошы.

 

Фота Аляксандра ХАХЛОВА.

Новостная рубрика: