С 01.07.2024 по 31.07.2024 в Могилевской области проводится месячник безопасного труда в организациях малого предпринимательства области | 3 июля 2024 г. в городе Кировске состоится праздничная программа, посвященная Дню Независимости Республики Беларусь. Всех желающих субъектов торговли приглашаем принять участие в ярмарке! Заявки принимаются до 28.06.2024. Контактные телефоны: (802237) 79140, 79141, факс 79132, e-mail: kirovrec.econom@mail.ru. | С 03.06.2024 по 28.06.2024 в Могилевской области проводится Месячник безопасного труда на строительных площадках области | Постоянно действующая комиссия по координации работы по содействию занятости населения Кировского районного исполнительного комитета проводит консультативную, методическую и правовую помощь по вопросам трудоустройства и (или) самозанятости, а также окажет содействие в трудоустройстве граждан, не занятых в экономике по тел. 78-8-90, эл. почта work@kirovsk.gov.by |

Да 120-годдзя з дня нараджэння Героя Савецкага Саюза Р.А.Худалеева

Вы здесь

Пра вайну, пра памяць, пра лёс…

Патрыятызм можна лічыць злучаючай ніткай розных пакаленняў. Мы разумеем, што для выхавання дастойнага грамадзяніна і патрыёта неабходна фарміраваць у чытачоў пачуццё адданасці роднай зямлі, гонару за гісторыю сваёй краіны. У першую чаргу, на прыкладах нашых

У іх ліку – Рыгор Аляксандравіч Худалееў. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ён быў камандуючым артылерыяй 306-й стралковай дывізіі 43-й арміі 1-га Прыбалтыйскага фронту ў званні палкоўніка. Асабліва вызначыўся ў Віцебска-Аршанскай наступальнай аперацыі пад кодавай назвай “Баграціён”. За ўмелае камандванне артылерыяй стралковай дывізіі, асабістую мужнасць і адвагу Указам Прызідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 ліпеня 1944 года палкоўніку Рыгору Аляксандравічу Худалееву было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля “Залатая Зорка”.

 Нарадзіўся Рыгор Худалееў 9 лютага 1902 года ў вёсцы Ізабеліна, зараз – Кіраўскага раёна – у сялянскай сям’і. Скончыў 10 класаў. У 1914-1924 гадах працаваў у сельскай гаспадарцы і ў Лешчанскім сельскім Савеце.

 На службу ў Чырвоную Армію быў прызваны ў 1924 годзе. Членам ВКП(б) стаў у 1926 годзе.

У 1930 годзе скончыў у горадзе Мінску Аб’яднаную беларускую ваенную школу імя ЦВК Беларускай ССР. Быў удзельнікам паходу савецкіх войскаў пры вызваленні Заходняй Беларусі ў 1939 годзе.

З чэрвеня 1941 года, з пачаткам Вялікай Айчыннай вайны, у якасці начальніка штаба артылерыйскага палка змагаўся з гітлераўскімі акупантамі ў абарончых баях у Беларусі ў раёне Нясвіжа, Слуцка, Крычава, Клімавічаў, на рэках Бярэзіна і Друць. Біўся з ворагам падчас Маскоўскай бітвы, потым – пры вызваленні Беларусі, Літвы, Латвіі, Польшчы.

Палкоўнік Худалееў у чэрвені 1944 года ўмела арганізоўваў баявыя дзеянні даручанай яму артылерыі дывізіі пры прарыве абарончай паласы ворага ў раёне пасёлка гарадскога тыпу Шуміліна Віцебскай вобласці.

24 чэрвеня 1944 года воіны-артылерысты 306-й стралковай дывізіі пад камандваннем Худалеева паспяхова фарсіравалі раку Заходняя Дзвіна ў раёне вёскі Шарыпіна Бешанковіцкага раёна, удзельнічалі ў вызваленні пасёлка гарадскога тыпу Бешанковічы, гарадоў Лепель і Докшыцы.

Пасля вайны Г.А.Худалееў працягваў службу ў арміі. У 1947 годзе ён скончыў Вышэйшыя артылерыйскія курсы.

 Яго шлях быў адзначаны двума ордэнамі Леніна, чатырма ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Чырвонай Зоркі, медалямі.

У 1955 годзе палкоўнік Худалееў выйшаў у адстаўку. Жыў у сталіцы Беларусі горадзе-героі Мінску. Памёр 4 чэрвеня 1964 года. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.

 Пастановай Савета Міністраў Беларускай ССР ад 24 чэрвеня 1965 го да Паўлавіцкай школе было прысвоена імя Героя Савецкага Саюза Р.А. Худалеева.

 У бібліятэках раёна наладжваюцца мерапрыемствы з нагоды 120-й гадавіны з дня нараджэння Р.А.Худалеева: гадзіна гісторыі “Герой Савецкага Саюза” ў Паўлавіцкай сельскай бібліятэцы, патрыятычны вечар “Вайной пачынаецца памяць…” у Скачкоўскай сельскай бібліятэцы-клубе, прэзентацыя-прапанова “Я памятаю, я ганаруся!” у Гарадзецкай сельскай бібліятэцы-клубе і інш.

Больш падрабязна пра лёс славутага земляка можна даведацца праз краязнаўчыя дакументы ўстаноў сеткі бібліятэк Кіраўскага раёна.

Наталля ХЛАПКОВА, супрацоўнік цэнтральнай бібліятэкі.

 

Новостная рубрика: