С 20.07.2026 по 19.08.2026 в Могилевской области проводится месячник безопасного труда при выполнении работ по уборке урожая в сельскохозяйственных организациях области. | С 01.07.2026 по 31.07.2026 проводится месячник безопасного труда на объектах жилищно-коммунального хозяйства Могилевской области

Для аматараў хакея і не толькі…

Вы здесь

28 студзеня, Кіраўск /Уласн. інф./. Работа па арганізацыі актыўнага зімовага адпачынку не стаіць на месцы. Так, на гарадскім стадыёне  з’явілася мачымасць паказаць спрыт хакеістам. Пазаўчора літаральна за дзень на лядовай пляцоўцы “вырасла” хакейная каробка. Драўляныя шчыты для яе за кароткі тэрмін былі зроблены работнікамі ПМК-255 на бюджэтныя сродкі.

На сродкі ад пазабюджэтнай дзейнасці ДЮСШ закуплена яшчэ 17 пар канькоў, цяпер на базе спартыўнай школы іх 25 — ад 33-га да 46-га памераў. Закупілі і яшчэ 10 клюшак (на базе цэнтра пазашкольнай работы ДЮСШ плануецца набраць групу юных хакеістаў). Акрамя таго ў спартыўнай школе маецца 25 пар лыж.

З 8.00 да 21.00 любы жадаючы можа напракат карыстацца спортінвентаром. Дарэчы, цяпер з 17.00 на стадыёне будзе арганізавана яшчэ і музычнае суправаджэнне, так што займацца спортам будзе весялей.

Новостная рубрика: