Всех желающих субъектов розничной торговли приглашаем принять участие в ярмарке, посвященной празднованию Дня Победы, которая состоится 9 мая 2024 г. в г.Кировске. Заявки на участие принимаются до 6 мая 2024 г. по телефонам +3752237 79 1 41, 79 1 40, факс 79 1 32, e-mail: kirovrec.econom@mail.ru. econ@kirovsk.gov.by | Постоянно действующая комиссия по координации работы по содействию занятости населения Кировского районного исполнительного комитета проводит консультативную, методическую и правовую помощь по вопросам трудоустройства и (или) самозанятости, а также окажет содействие в трудоустройстве граждан, не занятых в экономике по тел. 78-8-90, эл. почта work@kirovsk.gov.by |

Для выканання параметраў прагнозу

Вы здесь

7 августа, Кіраўск/Соб.инф./.На чарговым пасяджэнні райвыканкама скрупулёзнаму аналізу былі падвергнуты вынікі работы галін народнай гаспадаркі раёна за першае паўгоддзе бягучага года. Са статыстычнымі дадзенымі, характарызуючымі дзейнасць працоўных калектываў за гэты перыяд, чытачы раённай газеты мелі магчымасць пазнаёміцца з адпаведнай публікацыі. У гэтай жа справаздачы галоўную ўвагу сканцэнтруем на тых пазіцыях, па якіх раёнам у цэлым і асобнымі суб’ектамі гаспадарання не было забяспечана выкананне прагнозных паказчыкаў. На гэтым завастрыла ўвагу на пася-джэнні намеснік старшыні райвыканкама Н.А.Каранкевіч. З тлумачэннямі сітуацыі і бачымых шляхоў ліквідацыі адставання былі заслуханы асобныя кіраўнікі.

За першае паўгоддзе раёну не ўдалося выйсці на прагнозны паказчык па вытворчасці валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі. Адставанне ад вызначаных тэмпаў росту дапусцілі СВК “Добасна-агра”, “Калгас “Свярдлова”, “Калгас “Беларусь”, РУП “Жылічы”, РАПТЗ, СВК “Бераснёўскі”, СГФ “Чыгірынка”.

Асноўнымі прычынамі называліся неатрыманне ягад, запланаванага ўкосу сена, невыкананне задання па вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі.
Улічваючы экстрэмальныя умовы надвор’я і складаную сітуацыю па нарыхтоўцы кармоў і ўборцы ўраджаю, вырашана кіраўнікоў сельгас-арганізацый не прыцягваць да адказнасці і даць пэўны час на выпраўленне становішча, а  вывады зрабіць па выніках 9 месяцаў.

Раёнам не забяспечана таксама выкананне прагнозу па вытворчасці прамысловай прадукцыі і спажывецкіх тавараў па прычыне таго, што гэтыя паказчыкі не выкананы кансервавым заводам і камбінатам кааператыўнай прамысловасці. Што датычыцца першага прадпрыемства, то з пачатку бягучага года органам па сертыфікацыі работ і паслуг быў ануляваны сертыфікат адпаведнасці на вытворчасць сокаў і напіткаў агароднінных і плодаагароднінных у сувязі з уводам новых стандартаў, вытворчасць была спынена з сярэдніны мая на рэканструкцыю кацельнай і кансервавага цэха.

Кааператарамі ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года зніжаны аб’ёмы вытворчасці хлебабулачных вырабаў (на 6,6%) і пастаўкі хлеба ў магазіны раёна (на 66,2 т). Разам з тым, яны пастараліся павялічыць рэалізацыю хлебабулачных, кандытарскіх вырабаў за межы раёна. За 6 месяцаў у вытворчасць укаранёна 12 новых назваў хлебабулачных вырабаў, 9 — кандытарскіх.

Наступны недасягнуты прагнозны паказчык — тэмп росту аб’ёму рознічнага тавараабароту праз усе каналы рэалізацыі (у супараўнальных цэнах склаў 103% пры прагнозе на год 117,5%). Найбольшая ўдзельная вага ў аб’ёме тавараабароту — райспажыўтаварыства. У адносінах да вынікаў першага квартала дынаміка па тэмпах росту назіраецца станоўчая, і, прааналізаваўшы сітуацыю і магчымыя рэзервы, намеснік старшыні райспажыўтаварыства С.Р.Сарока запэўніла на пасяджэнні, што па выніках 7 месяцаў плануецца дасягнуць 100 працэнтаў выканання прагнознага паказчыка.

Кіраўніцтва райспажыўтаварыства атрымала даручэнне наладзіць у гарадскіх буйных гандлёвых кропках асобныя вітрыны па продажу тавараў, тэрмін рэалізацыі якіх заканчваецца ў бліжэйшы час, а таксама прапрацаваць пытанні арганізацыі сістэмы дастаўкі харчавання па папярэдніх заказах, продажу комплексных абедаў у грамхарчаўскіх кропках.

 Пры прагнозе на год 112,5% за студзень — май бягучага года рост платных паслуг насель-ніцтву праз усе каналы рэалізацыі склаў да адпаведнага перыяду 2008 года 108,8%. З 14 асноўных відаў платных паслуг рост дасягнуты па 8. Знізіліся паслугі прававога характару, банкаў, медыцынскія, адукацыі, транспартныя, фізічнай культуры і спорту.

Не выкананы заданні па аб’ёмах паслуг і рознічнага тавараабароту з выкарысітаннем банкаўскіх пластыкавых картак.

Аб тым, што рэзервы па росту платных паслуг, аказваемых насельніцтву, ёсць, сведчыць наступны факт: па вобласці на 1 жыхара прыходзіцца 259,6 тыс. руб. платных паслуг, па нашым раёне — 240,7 тыс. руб.

Не забяспечана выкананне прагнозу па экспарце ў сувязі з тым, што значна скарацілі пастаўкі ў параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага, СТАА “Новафорэст”, ПУП “ВікНік Лес” (недапастаўлена тавараў на 107,9 тыс. долараў ЗША). У той жа час значна ўзраслі імпартныя пастаўкі індывідуальнымі прадпрымальнікамі.

У ходзе абмеркавання значная ўвага надавалася вынікам дзейнасці працоўных  калектываў па эканоміі ўсіх відаў рэсурсаў.

Па абмеркаваных пытаннях было прынята адпаведнае рашэнне райвыканкама.

Новостная рубрика: