С 20.07.2026 по 19.08.2026 в Могилевской области проводится месячник безопасного труда при выполнении работ по уборке урожая в сельскохозяйственных организациях области. | С 01.07.2026 по 31.07.2026 проводится месячник безопасного труда на объектах жилищно-коммунального хозяйства Могилевской области

Дзень падпісчыка прайшоў у Кіраўску

Вы здесь

У мінулую сераду ў раённым Доме культуры прайшоў Дзень падпісчыка, арганізаваны аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, раённым вузлом паштовай сувязі і ўстановай “Рэдакцыя раённай газеты “Кіравец”. Такая форма работы выкарыстоўваецца пастаянна падчас правядзення падпісных кампаній і збірае нямала кіраўчан розных прафесій, пенсіянераў, моладзь, дзяцей. І на гэты раз многія людзі актыўна адгукнуліся на запрашэнне.

У Дні падпісчыка прыняла ўдзел прадстаўнік газеты “Рэспубліка” Вікторыя Ясючэня. Усім жадаючым была прадастаўлена магчымасць прама на месцы аформіць падпіску на любое выданне.

Новостная рубрика: