С 01.11.2024 по 29.11.2024 в Могилевской области проводится месячник безопасного труда на объектах жилищно-коммунального хозяйства Могилевской области | С 01.10.2024 по 31.10.2024 в Могилевской области проводится Месячник безопасного труда на строительных площадках области

Галасаванне па месцы знаходжання

Вы здесь

Пэўная колькасць грамадзян у сельскай мясцовасці і горадзе па стане здароўя не змаглі прыйсці ў дзень выбараў у памяшканні для галасавання. Яны мелі права пісьмова альбо вусна звярнуцца ў адпаведную ўчастковую выбарчую камісію з просьбай аб арганізацыі галасавання па месцы знаходжання. Іх пажаданні былі задаволены: члены ўчастковых выбарчых камісій наведалі такіх выбаршчыкаў з бюлетэнямі для галасавання і ўрнамі для галасавання.

Аб’ектыў фотакамеры заспеў адзін з такіх момантаў. Члены Кіраўскай участковай выбарчай камісіі №1 Дзмітрый Іваніцкі і Канстанцін Новікаў завіталі да ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Галіны Васільеўны Каранкевіч.

Члены ўчастковай выбарчай камісіі Кіраўскага ўчастка для галасавання №3 Дзмітрый Нявінскі і Марына Сакалова наведаліся да ветэрана працы Марыі Бячковай, якая падчас Вялікай Айчыннай вайны была малалетнім вязнем фашысцкага канцлагера. Па стане здароўя жанчына засталася дома, куды даставілі ўрну для галасавання.

Як адзначыла пенсіянерка, слабы зрок і фізічны стан не дазваляюць пайсці на ўчастак для галасавання, але аддаць свой голас за кандыдатаў у мясцовыя Саветы дэпутатаў — адзін з галоўных абавязкаў грамадзяніна і патрыёта — чалавека, неабыякавага да таго, што адбываецца ў жыцці раёна. Таму гэта вельмі зручна — галасаванне па месцы знаходжання выбаршчыка.

Новостная рубрика: