Всех желающих субъектов розничной торговли приглашаем принять участие в ярмарке, посвященной празднованию Дня Победы, которая состоится 9 мая 2024 г. в г.Кировске. Заявки на участие принимаются до 6 мая 2024 г. по телефонам +3752237 79 1 41, 79 1 40, факс 79 1 32, e-mail: kirovrec.econom@mail.ru. econ@kirovsk.gov.by | Постоянно действующая комиссия по координации работы по содействию занятости населения Кировского районного исполнительного комитета проводит консультативную, методическую и правовую помощь по вопросам трудоустройства и (или) самозанятости, а также окажет содействие в трудоустройстве граждан, не занятых в экономике по тел. 78-8-90, эл. почта work@kirovsk.gov.by |

Горы салодкія… У Кіраўскім РАПТЗ актыўна вядуць уборку цукровых буракоў

Вы здесь

Восень – работ восем! Гэтая народная прымаўка ніколі не страціць сваёй актуальнасці, бо для сяльчаніна восеньская пара – адна з самых важных: час напоўніць засекі і клеці, каб узімку адчуваць сябе спакойна і надзейна.

У комплексе вядуцца восеньскія работы ў ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабесяпячэнне”. Здавалася б, зусім нядаўна адзвінела жніво, а час прыспешвае заняцца іншымі справамі, што актыўна і робяць мясцовыя працаўнікі.

Пачатак верасня ў РАПТЗ можна назваць салодкім. Чаму так? Ды з першымі днямі першага восеньскага месяца тут распачалі ўборку цукровых буракоў. Учора мы назіралі, як магутны камбайн “Холмер” актыўна завіхаўся каля Пацавай Слабады, напаўняючы адзін за адным бункеры салодкімі караняплодамі. Штатны капальшчык буракоў – Дзмітрый Комар, за плячамі якога ўжо шмат сезонаў на гэтай тэхніцы. Увесь рабочы працэс ён ведае на “выдатна”, а таму і працэс наладжаны як мае быць. Дарэчы, як адзначыў у размове галоўны аграном Уладзімір Дарафей, буракі сёлета ўрадзілі – па 300 цэнтнераў у сярэднім атрымліваецца з кожнага гектара – лепш, чым летась. Кожны бункер камбайна – па 17 тон салодкіх каранёў, якія ссыпаюцца ў сапраўдныя горы і чакаюць адпраўкі на завод па вырабу цукру, што ў сваю чаргу забяспецыць і фінансавы прыбытак арганізацыі.

Днямі ў РАПТЗ прыступілі і да нарыхтоўкі сіласу для грамадскага пагалоўя буйной рагатай жывёлы. Кукуруза, па словах галоўнага тэхнолага палёў, таксама выдалася выдатанай. Дажджы, якіх было даволі шмат у ліпені і жніўні, спаўна напаілі расліны, якія, у сваю чаргу, наліліся сокам. І цяпер з кожнага гектара ў сярэднім атрымліваецца па 400 цэнтнераў зялёнай масы. Здрабняюць яе двума кормакамбайнамі КВК-800. Замацаваны машыны за вопытнымі механізатарамі Мікалаем Драздом і Валянцінам Сулімскім. Яны хутка напаўняюць кузавы і прычэпы машын і трактароў, якія сінхронна рухаюцца побач з камбайнамі. Усяго задзейнічана на адвозцы па 8-9 адзінак тэхнікі. Старанна працуюць на гэтым участку работы Аляксандр Баянкоў, Леанід Паркалаў, Сяргей Комар, Андрэй Урбель, Сяргей Чудапал і іншыя. Ужо 4 тысячы тон зялёнай масы засіласавана ў траншэях каля фермаў. Для таго, каб зімоўка жывёлы была сытнай, неабходна мець не менш 15 тысяч тон сіласу. Але, як адзначыў Уладзімір Дарафей, у гаспадарцы мінімумам ніколі не абыходзяцца – кармы рыхтуюцца з запасам – сёлета яго плануецца назапасіць прынамсі 18 тысяч тон, каб хапіла жывёле да наступнага сезона нарыхтоўкі.

Восень – час клапаціцца пра будучы ўраджай. Таксама на рабочым патоку – сяўба азімых культур. У аптымальныя тэрміны быў пасеяны рапс на 590 га. Засеяна 250 га азімымі на зялёны корм. У планах працаўнікоў таварыства таксама размясціць сёлета на 750 га пшаніцу, на 450 га – трыцікале, на 125 га – жыта. Сяўбу якасна вядзе штодня старанны механізатар Андрэй Слуцкі. Яго работу можна не кантраляваць, бо браку ў рабоце ён не дапускае.

Новостная рубрика: