С 21 по 26 апреля 2025 года в Кировском районе проводится мероприятие «Неделя нулевого травматизма» | С 24 марта 2025 года по 25 апреля 2025 года в Могилевской области проводится Месячник безопасного труда при проведении весенних полевых работ в сельскохозяйственных организациях области |

І чуецца плёскат акіяну

Вы здесь

18 сакавіка, Кіраўск /Уласн. інф./. 19 сакавіка 1906 года ўказам Мікалая II у класіфікацыю судоў марскога флоту быў уключаны новы разрад караблёў — падводныя лодкі. Гэты дзень прынята лічыць Днём маракоў-падводнікаў.

Беларусь — краіна сухапутная. Марскія і акіянскія шляхі пралягаюць  вельмі далёка ад яе і нашай Кіраўшчыны, тым не менш, на тэрыторыі раёна пражывае нямала былых маракоў, у тым ліку і падводнікаў. Усе яны ў свой час, як і кіраўчанін В.М.Кальцоў, неслі службу ў марфлоце былога Савецкага Саюза. Але колькі б часу ні мінула, у сэрцы марака жыве любоў да акіянскай прасторы, салёнага ветру, сапраўднай мужчынскай дружбы, спаянай сумеснымі дальнімі паходамі на субмарынах.

У Валянціна Мікалаевіча, чалавека неардынарнага, з багатым жыццёвым вопытам, майстравітага, творчага, марская настальгія вылілася ў захапленне мадэліраваннем. Любімыя работы — канешне ж, падлодкі, ак гэта, якую на здымку трымае ў руках,— дакладная копія той, на якой хадзіў у час службы на Ціхаакіянскім флоце. Беражліва захоўвае В.М.Кальцоў і сваю вайсковую форму: яе па нашай просьбе апрануў напярэдадні свята — Дня марака-падводніка.

Новостная рубрика: