9 лютага, Кіраўск /Соб. инф./. 9 лютага, Кіраўск /Соб. инф./. У раёне надаецца значная ўвага рэалізацыі патрабаванняў Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №18 “Аб дадатковых мерах дзяржаўнай абароны дзяцей у сацыяльна няўдалых сем’ях”: з аднаго боку, звяртаецца ўвага на тое, каб для дзяцей з праблемных сем’яў былі створаны нармальныя ўмовы існавання, з другога — на забеспячэнне выплаты кампенсацыі бацькамі, дзеці якіх знаходзяцца на дзяржаўным утрыманні, затрат на гэта.
Працуе міжведамасный каардынацыйны савет па выкананні патрабаванняў Дэкрэта №18 на чале са старшынёй райвыканкама У.У.Піскіжавым. Створаны мабільныя групы, якія штомесячна ажыццяўляюць праверкі абавязаных асоб па месцы работы і жыхарства.
На адным з чарговых пасяджэнняў каардынацыйнага савета становішча спраў па вяртанні абавязанымі асобамі сродкаў, затрачаных дзяржавай на ўтрыманне іх дзяцей, прааналізавала намеснік старшыні райвыканкама В.У.Гаршкова.
Па дадзеных суда раёна, зараз на ўліку знаходзіцца 103 так званых абавязаных асобы: адны з іх пражываюць на тэрыторыі раёна, другія — за яго межамі, у некаторых дзеці вучацца ці знаходзяцца на выхаванні ў іншых рэгіёнах — за спагнанне сродкаў з усіх нясуць адказнасць аддзел адукацыі райвыканкама, ліцэй №15, Жыліцкі сельгаскаледж. У прыватнасці, у аддзеле адукацыі наладжана карпатлівая, мэтанакіраваная работа ў гэтым напрамку, якая дае станоўчыя вынікі. З 89 абавязаных бацькоў, якія стаяць на ўліку ў аддзеле, 60 пражываюць на тэрыторыі раёна: некаторыя ў поўным аб’ёме кампенсуюць сродкі, іншыя — часткова, а ёсць такія, з каго спагнаць іх праблематычна, і запазычанасць з цягам часу накапліваецца. Дзякуючы намаганням адказных асоб аддзела, у чацвёртым квартале мінулага года ўзровень кампенсацыі сродкаў склаў 61% , у студзені — 65%.
Не так добра абстаяць справы ў ліцэі №15, дзе на ўліку 51 абавязаная асоба (25 — у раёне), але работа наладжваецца, сістэматызуецца, і ў чацвёртым квартале мінулага года ўзровень кампенсацыі сродкаў склаў 42%.
Жыліцкі сельгаскаледж з’яўляецца спагнальнікам сродкаў з 55 абавязаных асоб і толькі 2 з іх пражываюць у нашым раёне. Пакуль дакладнай работы па ўліку гэтых бацькоў, уплаце імі сродкаў за ўтрыманне дзяцей не назіралася. Але, як адзначыў на пасяджэнні каардынацыйнага савета дырэктар каледжа У.У.Белы, яны ўдасканальваюць арганізацыйную работу, гэта вельмі няпроста, бо працаваць даводзіцца з рознымі рэгіёнамі рэспублікі, дзе знаходзяцца бацькі іх навучэнцаў, і ёсць ужо станоўчыя зрухі ў бок змяншэння запазычанасці па ўплаце сродкаў.
З моманту дзеяння Дэкрэта №18 дзяржаўнай службай занятасці раёна працаўладкавана 69 чалавек з ліку абавязаных асоб: большасць з іх працуе ў СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага, РАПТЗ, СВК “Бераснёўскі”. Тым, якія добрасумленна ставяцца да даручаных ім абавязкаў, імкнуцца вярнуць сваіх дзяцей у сям’ю, у некаторых працоўных калектывах былі налічаны прэміі (СВК “Чырвоны баец”, “Калгас “Беларусь”, “Калгас “Свярдлова”, РАПТЗ), якія таксама пайшлі ў залік іх запазычанасці дзяржаве.
У ходзе пасяджэння Савета канстатавалася, што больш цесным і эфектыўным павінна быць узаемадзеянне ўсіх структур, ад якіх залежыць станоўчы вынік работы па рэалізацыі патрабаванняў Дэкрэта №18: праваахоўчых органаў, кіраўнікоў арганізацый, сельскіх Саветаў дэпутатаў, адказных асоб, назначаных у калектывах. Неабходна больш увагі надаваць на месцах праблемным сем’ям, кантролю за паводзінамі бацькоў па месцы работы, каб папярэдзіць сітуацыю, калі наспявае патрэба пазбаўляць іх бацькоўскіх правоў.
А галоўная задача праводзімай з абавязанымі асобамі работы — стварэнне магчымасці вяртання да іх дзяцей. Так, калі па раёне ў 2007 годзе з 3 сем’яў было адабрана 4 дзяцей, а вярнулася да бацькоў толькі 1дзіця, то ў 2008 годзе ў 4 сям’і вярнулася 10 дзяцей (16 было адабрана з 7 сем’яў). Складаная і карпатлівая работа ў гэтым напрамку працягваецца…