С 01.11.2024 по 29.11.2024 в Могилевской области проводится месячник безопасного труда на объектах жилищно-коммунального хозяйства Могилевской области | С 01.10.2024 по 31.10.2024 в Могилевской области проводится Месячник безопасного труда на строительных площадках области

Каб заставацца чалавекам

Вы здесь

18 лютага, Кіраўск /Уласн. інф./. З мэтай прафілактыкі асацыяльных паводзін грамадзян у сферы сямейна-бытавых зносін райвыканкамам створаны інфармацыйна-прапагандысцкія групы і распрацаваны графік работы ў перыяд з 1 па 25 лютага бягучага года. У іх уключаны прадстаўнікі аддзелаў унутраных спраў, адукацыі, культуры, аховы здароўя, сродкаў масавай інфармацыі і інш. Згодна графіка групы выязджаюць у працоўныя калектывы і навучальныя ўстановы. У час правядзення мерапрыемстваў у чарговы раз нагадваецца аб адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці за розныя правапарушэнні, даводзіцца інфармацыя аб фізічнай і псіхалагічнай шкодзе алкагольных і псіхатропных рэчываў. А для таго, каб людзі ўсвядомілі ўсю змрочнасць апісанай карціны, каб убачылі, як хутка праходзіць рамантыка і надыходзіць адказнасць за зробленае, дэманструюцца тэматычныя фільмы.

Галоўнае ў жыцці — заставацца чалавекам, а зрабіць гэта можна толькі з цвярозым розумам і добрым сэрцам.

Новостная рубрика: