Всех желающих субъектов розничной торговли приглашаем принять участие в ярмарке, посвященной празднованию Дня Победы, которая состоится 9 мая 2025 г. в г.Кировске. Заявки на участие принимаются до 7 мая 2025 г. по телефонам +3752237 79 1 40, 79 1 41, факс 79 1 32, e-mail: kirovrec.econom@mail.ru. econ@kirovsk.gov.by |

Камбайны з поля – сеялкі на поле! У КСУП «Ніва-Барсукі» актыўна вядзецца сяўба азімага рапсу

Вы здесь

Здаецца, толькі-толькі аграрыі Кіраўшчыны завіхаліся на хлебнай ніве, імкнучыся сабраць вырашчаны ўраджай, а ўжо час клапаціцца пра будучы. Аптымальныя тэрміны для сяўбы пэўных азімых культур ужо надышлі, некаторых – настаюць. Няма калі паслабляць увагу сяльчанам…

Менавіта так настройваюцца на работу працаўнікі КСУП “Ніва-Барсукі”. Жніво тут прайшло зладжана, без збояў. Кожны на сваім участку ведаў, што і як яму рабіць, і выконваў свае заданні дакладна і своечасова. Збожжавыя і зернебабовыя былі ўбраны з 2168 га ў сціслыыя тэрміны. Сем экіпажаў камбайнаў з васьмі дабіліся намалоту больш за тысячу тон. У ліку герояў уборачнай кампаніі Аляксандр Петранкоў і Міхаіл Котаў, Аляксандр Няфёдаў і Юрый Сямёнаў, Уладзімір Лебедзеў і Аляксандр Сямёнаў, Яўген Манько і Дзмітрый Свірко, Андрэй Свірко і Аляксандр Бяляўскі, Алег Стальмакоў і Міхаіл Белаглазаў.

Аператыўна працавалі вадзіцелі на адвозцы свежанамалочанага збожжа. Многія дасягнулі высокіх паказчыкаў. Уладзімір Ермалаеў, да прыкладу, адным з першых на Магілёўшчыне перасягнуў мяжу ў тысячу тон, а ўсяго за перыяд жніва даставіў на збожжаток каля 3 тыс.т. Выдатна папрацавалі і яго калегі па “цэху” – Іван Скрыпуноў, Васіль Марозаў, Валянцін Пінчук.

Круглыя суткі не змаўкаў гул рухавікоў на сушыльных гаспадарках. На Капусцінскім у 2 змены сушылі і ачышчалі зерне Васіль Салянкін з Фёдарам Шапоткіным і Сяргей Красніцкі з Аляксандрам Валькевічам, а ў Барсуках – Рыгор Шлапакоў з Мікалаем Івановым і Яўген Котаў з Васілём Рымаравым. Акрамя таго, старанна ачышчалі зерне на насенне Уладзімір Долгі з Ігарам Гур’янавым.

Дзякуючы прадуманым стратэгічным дзеянням агранамічнай службы ніваўцам удалося дабіцца даволі важкага караваю – з кожнага засеянага гектара атрымана па 38,2 цэнтнера збожжа. Аднак, як не без жалю адзначыў галоўны тэхнолаг мясцовых палёў Сяргей Сіўчыкаў, у параўнанні з папярэднім годам, валавы намалот аказаўся меншым – каля 500 тон “з’ела” сёлетняя спёка.

– Просіць зямля дожджыкаў, падкрэсліў Сяргей Васільевіч. – І цяпер, калі набірае абароты пасяўная кампанія, яны патрэбны яшчэ больш!..

Словы галоўнага агранома пацвердзіла палявая панарама, за якой удалося паназіраць каля вёскі Падвішанне. Магутны “Беларус-3522” з новым пасяўным агрэгатам “HORSH”, які толькі нядаўна набыла  сельгаспрадпрыемства, нібыта плыў па роўненькім, падрыхтаваным загадзя полі, пакідаючы за сабой вялізны слуп пылу – зямля была занадта сухая. Тым не менш, тэрміны для сяўбы рапсу менавіта зараз аптымальныя, і прамарудзіць нельга. Гэтыя работы даручаны вопытнаму і адказнаму Генадзю Макаронку, які засявае ўчасткі ўжо больш за 10 год. Ён жа, да слова, і рыхтаваў глебу пад сяўбу. З 390 га, якія запланавана ў гаспадарцы адвесці пад азімы рапс, Генадзь засеяў ужо больш за 240. Важна падкрэсліць, што ворыва вялося 9-корпусным плугам са змяненнем накіраванасці. Плюс механізатар Міхаіл Рымараў унёс калійныя тукі, а цяпер разам з насеннем дабаўляюцца яшчэ і фосфарныя. Для гэтага прадугледжаны сучасны пасяўны агрэгат.

Следам за сяўбой, згодна тэхналагічных нормаў, на засеяных участках ніваўцы рыхтуюцца ўнесці хімпрэпараты, каб атрымаць высокі ўраджай. І вось тут вільгаць, якую вельмі чакаюць з нябёсаў, проста неабходна… Сам па сабе рапс – вельмі прыбытковая культура, але – калі дае высокі ўраджай.

Услед за рапсам у сельгаспрадпрыемстве рыхтуюцца да сяўбы і іншых сельгаскультур – свірэпіцы, збожжавых і зернебабовых. Каб правесці пасяўныя мерапрыемствы ў лепшыя тэрміны, маецца ўсё неабходнае: людзі, сельгасмашыны, прычапныя агрэгаты. Да названага “HORSH” падключаць яшчэ, як мінімум, два.

Аляксандр ХАХЛОЎ.

Новостная рубрика: