27 сентября 2025 г. в агрогородке Жиличи состоится региональный праздник «Вераснёўскі фэст. Палац у Жылічах». Всех желающих субъектов торговли, ремесленников приглашаем принять участие в ярмарке! Заявки принимаются до 23.09.2025. Контактные телефоны: (802237) 79140, 79141, факс 79132, e-mail: kirovrec.econom@mail.ru | С 15 по 19 сентября 2025 года в Кировском районе проводится мероприятие «Неделя нулевого травматизма» | С 01.09.2025 по 30.09.2025 в Могилевской области проводится месячник безопасного труда при производстве лесосечных работ и работ по деревообработке

Кіраўчанін Вадзім Бокач – лепшы ігрок Беларусі па пляжным футболе 2020 года!

Вы здесь

Як паведаміў афіцыйны сайт Асацыяцыі “Федэрацыя пляжнага футбола” ў межах парадку дня пасяджэння выканкама названай вышэй Асацыяцыі былі зацверджаны вынікі галасавання за лепшага футбаліста Рэспублікі Беларусь па пляжным футболе ў сезоне 2020 года.

Для таго, каб вызначыць лепшых ігракоў сезона, Асацыяцыя  правяла галасаванне сярод усіх прадстаўнікоў пляжнафутбольнай грамадскасці. Былі апытаны члены выканкама АФПФ, трэнерскага штаба Нацыянальнай каманды, суддзі і трэнеры мужчынскіх каманд чэмпіяната Беларусі, журналісты спартыўнага тэлеканала Беларусь-5, а таксама балельшчыкі. Ва ўвагу бралася рэзультатыўнасць ігракоў не толькі ў нацыянальных спаборніцтвах, але і ў тых, дзе яны прадстаўлялі каманды, выступаючыя ў расійскім чэмпіянаце па пляжным футболе.

Лепшым футбалістам Беларусі — 2020 з сур’ёзным адрывам ад канкурэнтаў за гэтае званне быў прызнаны ігрок нацыянальнай зборнай нашай краіны па пляжным футболе наш зямляк Вадзім Бокач (100 балаў), чэмпіён і ўладальнік Кубка Беларусі, фіналіст Суперкубка ў сёлетнім сезоне. У пяцёрку лепшых футбалістаў-пляжнікаў увайшоў таксама яшчэ адзін кіраўчанін – ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі Арцемій Дрозд (25 балаў).

На пасяджэнні выканкама АФПФ было таксама адзначана, што ў XIII чэмпіянаце Беларусі па пляжным футболе сярод каманд вышэйшай лігі 1 месца заняла ПФК “СДЮШАР” (Кіраўск) з перадачай спартыўных актываў ПФК “ЦОР-Masita” (Магілёўская вобласць). Яна ж стала ўладальніцай Кубка Беларусі 2020 года.

Новостная рубрика: