27 сентября 2025 г. в агрогородке Жиличи состоится региональный праздник «Вераснёўскі фэст. Палац у Жылічах». Всех желающих субъектов торговли, ремесленников приглашаем принять участие в ярмарке! Заявки принимаются до 23.09.2025. Контактные телефоны: (802237) 79140, 79141, факс 79132, e-mail: kirovrec.econom@mail.ru | С 15 по 19 сентября 2025 года в Кировском районе проводится мероприятие «Неделя нулевого травматизма» | С 01.09.2025 по 30.09.2025 в Могилевской области проводится месячник безопасного труда при производстве лесосечных работ и работ по деревообработке

Кіраўчанка Дар’я Ананіч – пераможца рэспубліканскага конкурсу “Жывая класіка”

Вы здесь

У Мінску, у галерэі сучаснага мастацтва “У” прайшоў фінал рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”. Пераможцай у старэйшай групе стала навучэнка Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г.Кіраўска Дар’я Ананіч (кіраўнік І.В.Стальмакова).

http://www.kirovsk.by/wp-content/uploads/2020/08/img_3150.jpg

У фінальным выступленні прынялі ўдзел 15 школьнікаў з усіх абласцей нашай краіны. Магілёўскую вобласць прадстаўлялі 4 удзельнікі ў розных узроставых групах.

У фінале Дар’я прачытала ўрывак з паэмы “Марыйка” магілёўскага аўтара Алеся Казекі, ураджэнца Кіраўскага раёна. Твор распавядае пра трагедыю, якая адбылася ў гады Вялікай Айчыннай вайны ў в.Боркі на Кіраўшчыне, калі фашысцкімі карнікамі былі закатаваны і спалены жывымі больш 2 тысяч мірных жыхароў. Гэтая тэма актуальная ў год 75-годдзя Вялікай Перамогі, а таксама прымеркаванага да знамянальнай даты адкрыцця ў Борках пасля рэканструкцыі мемарыяльнага комплексу “Памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці” з удзелам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі.   

Удзельнікі конкурсу былі ўзнагароджаны дыпломамі Міністэрства інфармацыі і Міністэрства адукацыі, кубкамі і каштоўнымі прызамі.

Дарэчы, Дар’я ўжо спрабавала свае сілы ў конкурсе “Жывая класіка” ў 2018 годзе і заняла ў фінале 3 месца ў сваёй узроставай катэгорыі. Тады яна дэкламавала верш Ганны Міклашэвіч “За цябе, мая вёска, малюся!”, раскрываючы тэму малой радзімы.

І вось – вышэйшая прыступка п’едэсталу гонару! Шчыра віншуем Дар’ю з перамогай і жадаем поспехаў у вучобе, новых творчых дасягненняў!

 

Новостная рубрика: