С 02.06.2025 по 30.06.2025 в Могилевской области проводится Месячник безопасного труда на строительных площадках области

Кіраўскі раённы цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва прызнаны лепшым на Магілёўшчыне!

Вы здесь

На пасяджэнні калегіі па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама былі падведзены вынікі абласнога агляду якасці і культуры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва за 2017 год.

Уладальнікамі дыплома І ступені камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама стаў калектыў установы «Кіраўскі раённы цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва».

Варта адзначыць, што гэта не першая высокая адзнака плённай і стараннай працы калектыву РЦСАН.

Падзячным пісьмом абласнога Савета дэпутатаў за шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм адзначана спецыяліст па сацыяльнай рабоце аддзялення тэрміновага сацыяльнага абслугоўвання РЦСАН Людміла Дарошка.

Новостная рубрика: