С 01.07.2024 по 31.07.2024 в Могилевской области проводится месячник безопасного труда в организациях малого предпринимательства области | 3 июля 2024 г. в городе Кировске состоится праздничная программа, посвященная Дню Независимости Республики Беларусь. Всех желающих субъектов торговли приглашаем принять участие в ярмарке! Заявки принимаются до 28.06.2024. Контактные телефоны: (802237) 79140, 79141, факс 79132, e-mail: kirovrec.econom@mail.ru. | С 03.06.2024 по 28.06.2024 в Могилевской области проводится Месячник безопасного труда на строительных площадках области | Постоянно действующая комиссия по координации работы по содействию занятости населения Кировского районного исполнительного комитета проводит консультативную, методическую и правовую помощь по вопросам трудоустройства и (или) самозанятости, а также окажет содействие в трудоустройстве граждан, не занятых в экономике по тел. 78-8-90, эл. почта work@kirovsk.gov.by |

Лепшыя па закупу малака

Вы здесь

28 лютага, Кіраўск /Уласн. інф./. Прэзідыумам раённага Савета дэпутатаў пераможцамі ў спаборніцтве па закупу лішкаў малака ў насельніцтва за 2007 год прызнаны Дабаснянскі сельскі Савет, дзе ў разліку на 1 карову закуплена 2007 кг малака, што больш леташняга на 110 кг. Другое месца прысуджана Скрыпліцкаму сельскаму Савету (1864 кг, прыбаўка склала 84 кг), трэцяе — Грыбавецкаму сельскаму Савету (адпаведна 1172 і 53 кг).

Пераможцамі сярод малаказборшчыкаў сталі: па Баравіцкім сельсавеце — М.В.Чарноў, які сабраў 64 т малака, 986кг у разліку на 1 карову, па Грыбавецкім — Л.М.Шпакоўскі (16 т; 1600 кг), па Дабаснянскім — Л.П.Калеснік (208 т; 2572 кг), па Казуліцкім — А.Д. Акушэвіч (62 т; 850 кг), па Паўлавіцкім — Г.А.Макаронак (82 т; 2266 кг), па Скрыпліцкім — С.В.Белаглазава (113 т; 2173 кг), па Стайкаўскім сельсавеце — Ж.А.Патапава (73 т; 2153 кг).

Пераможцамі сярод малаказдатчыкаў прызнаны: па Баравіцкім сельсавеце — І.К.Эзрын, які здаў 4405 кг у разліку на карову, па Грыбавецкім — Н.І.Куляўцова (3983 кг), па Добасненскім — С.С.Вараб’ёў (4943 кг), па Казуліцкім — А.А.Маглюй (3780 кг), па Паўлавіцкім — Н.І.Гушчына (5195 кг), па Скрыпліцкім — І.Г.Крутаў (4482 кг), па Стайкаўскім сельсавеце — Н.М.Спірыдонава (4251 кг).

Усе яны ўзнагароджваюцца Ганаровымі граматамі раённага Савета дэпутатаў з уручэннем каштоўных падарункаў у памеры 1 базавай велічыні.

Новостная рубрика: