27 сентября 2025 г. в агрогородке Жиличи состоится региональный праздник «Вераснёўскі фэст. Палац у Жылічах». Всех желающих субъектов торговли, ремесленников приглашаем принять участие в ярмарке! Заявки принимаются до 23.09.2025. Контактные телефоны: (802237) 79140, 79141, факс 79132, e-mail: kirovrec.econom@mail.ru | С 15 по 19 сентября 2025 года в Кировском районе проводится мероприятие «Неделя нулевого травматизма» | С 01.09.2025 по 30.09.2025 в Могилевской области проводится месячник безопасного труда при производстве лесосечных работ и работ по деревообработке

Л.Н.Палевіч: “Галоўнае для дэпутата — давер выбаршчыкаў”

Вы здесь

На Мышкавіцкім участку для галасавання №6 прыняла ўдзел у выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў дваццаць восьмага склікання поўны кавалер ордэна Працоўнай Славы Людміла Нічыпараўна Палевіч. Пасля таго, як яна апусціла бюлетэні ў скрыню для галасавання, мы папрасілі знакамітую зямлячку падзяліцца сваімі ўражаннямі.

Людміла Нічыпараўна падкрэсліла важнасць кожных выбараў, у тым ліку і ў мясцовыя Саветы дэпутатаў. Яна заўжды прымае ўдзел у галасаванні, таму што ад таго, каму будзе аддадзена перавага выбаршчыкаў, залежаць развіццё рэгіёна, рост узроўню жыцця людзей.

У свой час яна сама неаднаразова выбіралася дэпутатам Саветаў розных узроўняў, таму дэпутацкую работу ведае дакладна. Галоўнае, як адзначыла Л.Н.Палевіч, выконваць свае абавязкі так, каб заслужыць давер выбаршчыкаў.

Людміла Нічыпараўна адзначыла, што ў гэты дзень накіроўваецца на аздараўленне ў санаторый імя К.П.Арлоўскага. Мы пажадалі ёй добрага адпачынку.

Новостная рубрика: