С 21 по 26 апреля 2025 года в Кировском районе проводится мероприятие «Неделя нулевого травматизма» | С 24 марта 2025 года по 25 апреля 2025 года в Могилевской области проводится Месячник безопасного труда при проведении весенних полевых работ в сельскохозяйственных организациях области |

Медработнікам Кіраўскай ЦРБ – словы ўдзячнасці і заслужаныя ўзнагароды

Вы здесь

Сёння Кіраўскую цэнтральную раённую бальніцу наведаў начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Магілёўскага аблвыканкама Аляксандр Старавойтаў з прыемнай місіяй ушанавання медработнікаў, уручэння заслужаных узнагарод.

Падчас сустрэчы з калектывам Аляксандр Старавойтаў падкрэсліў, што ў краіне адзначаецца зніжэнне захворваемасці на COVID-19, і аддаецца даніна павагі людзям у белых халатах, якія праявілі сябе актыўна ў абмежаванні распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі, рэалізацыі ўсіх тых магчымасцей, якія на сённяшні дзень мае сістэма аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

 Пандэмія, якая прайшла праз Беларусь, працягваў Аляксандр Старавойтаў, згуртавала ўсіх і паказала, што, выступіўшы адзіным фронтам, можна справіцца з любой бядой. Злучыліся і органы выканаўчай улады, і медыцынскія работнікі, і фармацыя, і медтэхніка, і тыя, хто забяспечвае сродкамі індывідуальнай абароны, лекавымі прэпаратамі, а таксама насельніцтва, бачыўшы, што медыкі самааддана працуюць, выратоўваючы людзей, аказвала дапамогу бальніцам.http://www.kirovsk.by/wp-content/uploads/2020/07/IMG_1588_1.jpg

Аляксандр Старавойтаў выказаў усім удзячнасць за адказную работу, якую медыкі праводзяць штодзённа, улічваючы не толькі барацьбу з каранавірусам, але і з сардэчна-сасудзістымі захворваннямі, анкалогіяй, работу па іншых напрамках, за якія яны адказваюць.

http://www.kirovsk.by/wp-content/uploads/2020/07/IMG_1577_1.jpg

Падзяка Міністра аховы здароўя Рэспублікі Беларусь была аб’яўлена загадчыку тэрапеўтычнага аддзялення ЦРБ Галіне Пархамовіч,  Ганаровая грамата галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя аблвыканкама ўручана ўрачу-педыятру  Валянціне Шавялёвай – узнагароды атрыманы за плённую, добрасумленную работу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у аказанне кваліфікаванай дапамогі, выкананне пастаўленых задач.http://www.kirovsk.by/wp-content/uploads/2020/07/IMG_15952_1.jpg

Намеснік старшыні Кіраўскага райвыканкамаТаццяна Бяляўская таксама выказала словы ўдзячнасці ў адрас медыкаў, падкрэсліла, што іх работа заслугоўвае высокай адзнакі.

Зайшла размова і пра тое, што знаходзіцца на завяршальным этапе капітальны рамонт паліклінікі.

Райвыканкамам прынята рашэнне, што ў межах падрыхтоўкі да раённага свята працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2020”, якое пройдзе ў Кіраўску, у якасці спонсарскай дапамогі сельскагаспадарчыя і будаўнічыя арганізацыі зробяць бягучыя рамонты пэўных памяшканняў райбальніцы, і яны ўжо вызначаны – пра гэта паведаміла Таццяна Бяляўская і ад імя райвыканкама ўручыла галоўнаму ўрачу ЦРБ Аляксандру Лук’яненку падарункі, якія будуць дарэчы для абноўленых памяшканняў.

У ходзе сустрэчы медыкамі быў зададзены шэраг пытанняў, на якія яны атрымалі адказы.

http://www.kirovsk.by/wp-content/uploads/2020/07/IMG_1598_1.jpg

 

 

Новостная рубрика: