С 20.07.2026 по 19.08.2026 в Могилевской области проводится месячник безопасного труда при выполнении работ по уборке урожая в сельскохозяйственных организациях области. | С 01.07.2026 по 31.07.2026 проводится месячник безопасного труда на объектах жилищно-коммунального хозяйства Могилевской области

Мехдвор РАПТЗ — другі ў вобласці!

Вы здесь

28 студзеня, Кіраўск /Уласн. інф./. Прадстаўляць наш раён у абласным аглядзе па добраўпарадкаванні машынных двароў і гатоўнасці рамонтна-абслугоўваючай базы сельгасарганізацый для работы ў зімовых умовах было даручана пераможцы раённага агляду-конкурсу на лепшы мехдвор ААТ “Кіраўскае райагра-прамтэхзабеспячэнне”. У снежні спецыяльная камісія ў ліку іншых наведала мехдвор РАПТЗ, дзе пацікавілася, наколькі ён адпавядае патрабаванням. Звярталася ўвага на агульны стан мехдвара і парадак на ім, аб’ёмы выкананых тут работ па рамонту будынкаў і збудаванняў, стан тэхнікі, наяўнасць пляцовак для зімовага захоўвання тэхнікі, стварэнне ўмоў для працы, а таксама бытавых умоў для работнікаў, работа па тэхніцы бяспекі і ншыя фактары. Камісія дала высокую ацэнку падрыхтаванасці мехдвара РАПТЗ і ў выніку прысудзіла яму другое месца ў абласным аглядзе з уручэннем калектыву таварыства Ганаровай граматы Магілёўскага аблвыканкама  і грашовай прэміі ў памеры 200 базавых велічынь.

Новостная рубрика: