27 сентября 2025 г. в агрогородке Жиличи состоится региональный праздник «Вераснёўскі фэст. Палац у Жылічах». Всех желающих субъектов торговли, ремесленников приглашаем принять участие в ярмарке! Заявки принимаются до 23.09.2025. Контактные телефоны: (802237) 79140, 79141, факс 79132, e-mail: kirovrec.econom@mail.ru | С 15 по 19 сентября 2025 года в Кировском районе проводится мероприятие «Неделя нулевого травматизма» | С 01.09.2025 по 30.09.2025 в Могилевской области проводится месячник безопасного труда при производстве лесосечных работ и работ по деревообработке

Мэтанакіраваныя, актыўныя і пазітыўныя…

Вы здесь

Маладосць – пара мараў і надзей, пошуку жыццёвага шляху, жадання здзіўляць свет самымі смелымі ідэямі.

http://www.kirovsk.by/wp-content/uploads/2020/06/IMG_08502_1.jpg

У Беларусі створаны ўсе ўмовы для таго, каб моладзь магла раскрыць свой патэнцыял, рэалізаваць творчыя і інтэлектуальныя здольнасці, дасягнуць поспехаў у прафесійным і асабістым плане.
Вось і выпускнікі 32 “У” групы Жыліцкага сельгаскаледжа пачынаюць свае першыя крокі ў дарослае працоўнае жыццё: рабяты атрымалі трывалыя веды па спецыяльнасці “Кіраванне ў аграпрамысловым комплексе” і гатовы прымяніць іх на практыцы. Надзея Часнаева, Дзмітрый Коцікаў, Настасся Нікіцёнак, Вікторыя Рассохава і Кірыл Багдановіч (на здымку злева направа) – вераць ва ўласныя сілы, спадзяюцца, што наперадзе іх чакае насычанае, яркае, поўнае адкрыццяў, новых знаёмстваў і, канешне ж, любові, жыццё.
Хочацца пажадаць маладым людзям Кіраўшчыны поспехаў ва ўсіх пачынаннях, упэўненасці ва ўласных сілах, натхнення і радасных імгненняў на жыццёвым шляху. Менавіта сённяшняя моладзь павінна ўзяць на сябе адказнасць за будучыню сваёй краіны.
Фота Людмілы СЯМЁНАВАЙ.

 

Новостная рубрика: