С 01.11.2024 по 29.11.2024 в Могилевской области проводится месячник безопасного труда на объектах жилищно-коммунального хозяйства Могилевской области | С 01.10.2024 по 31.10.2024 в Могилевской области проводится Месячник безопасного труда на строительных площадках области

«Міс Кіраўчанка-2020»: у фармаце онлайн, але ж з рэальнымі эмоцыямі!

Вы здесь

«Міс Кіраўчанка-2020»: у фармаце онлайн, але ж з рэальнымі эмоцыямі!

Традыцыйны раённы конкурс прыгажосці і таленту “Міс Кіраўчанка-2020” прайшоў у онлайн-фармаце
ў сувязі з неспрыяльнай эпідэмічнай сітуацыяй. Але гэта ніколькі не сапсавала настрой прэтэндэнткам на запаветны тытул.

http://www.kirovsk.by/wp-content/uploads/2021/01/%D0%9A%D0%B8%D1%80%D0%BE%D0%B2%D1%87%D0%B0%D0%BD%D0%BA%D0%B8-2020.jpg

Удзельніцы конкурсу Аліна Кухарава, Вікторыя Пяўнёва, Яўгенія Лук’янава, Злата Азаранка, Таццяна Шаўчук, Дар’я Храмцова падчас цырымоніі ўзнагароджвання, якую правялі намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Бяляўская і старшыня раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” Юрый Сафронаў.

Спачатку дзяўчаты рыхтавалі аўдыё-, відэа- і фотаматэрыялы, рабілі відэапрэзентацыі, якія прадставілі арганізатарам – аддзелу ідэалагічнай работы, культуры і па справах мола­дзі райвыканкама, ДУК “ЦКС Кіраўскага раёна” для ўдзелу ў пяці этапах конкурсу: “Візітная картка”, “Я – беларусачка”, “Кулінарны”, “Мае таленты”, “Вячэрні вобраз”.
Удзельніцамі конкурсу сталі дзевяцёра прыгажунь, прычым пераважную большасць прадстаўляла так званая рабочая моладзь: Ганна Дзмітрыева – медсястра Кіраўскай ЦРБ, Лізавета Донда – бібліятэкар Любоніцкай сельскай бібліятэкі, Аліна Кухарава – галоўны бухгалтар КСУП “Чырвоны баец”, Яўгенія Лук’янава – інжынер вытворча-тэхнічнага аддзела ПМК №255, Вікторыя Пяўнёва – намеснік галоўнага бухгалтара КСУП “Жылічы”, Таццяна Шаўчук – інспектар па кадрах Жыліцкага сельгаскаледжа. З кагорты вучнёўскай моладзі былі Злата Азаранка з Жыліцкага НПК ДС-СШ, Ірына Патапенка і Дар’я Храмцова з Чыгірынскай СШ.

http://www.kirovsk.by/wp-content/uploads/2021/01/%D0%9A%D0%B8%D1%80%D0%BE%D0%B2%D1%87%D0%B0%D0%BD%D0%BA%D0%B8-2020-%D0%9F%D0%B5%D0%B2%D0%BD%D0%B5%D0%B2%D0%B0.jpg

«Міс-Кіраўчанка-2020» Вікторыя Пяўнёва

Усе дзяўчаты пастараліся падрыхтаваць цікавыя, маляўнічыя матэрыялы, каб паказаць свае здольнасці, таленты, захапленні, дзесьці і з пачуццём гумару.
Журы на чале з намеснікам старшыні райвыканкама Тац­цянай Бяляў­скай уважліва і скрупулёзна прагледзела ўсе відэазапісы, фотаздымкі, прэзентацыі. На жаль, у кулінарным конкурсе ацаніць стравы можна было толькі па тым, як на відэа пакрокава кожная ўдзельніца гатавала іх, прычым вельмі ўмела, з веданнем справы, у выніку кожны кулінарны шэдэўр выклікаў жаданне яго прадэгуставаць…
Згодна рашэння журы, тытул “Міс Кіраўчанка-2020” быў аднагалосна прысуджаны Вікторыі Пяўнёвай, на яе рахунку былі “пяцёркі” практычна за кожны этап конкурсу.
Вікторыя нарадзілася на Гомельшчыне, з 1999 года пражывае ў Кіраўскім раёне. Як мы ўжо адзначылі, працуе ў КСУП “Жылічы”. Чаму вырашыла прыняць удзел у конкурсе? Для яе, як прызналася, самае галоўнае ў жыцці – пастаянна самаўдаскальвацца, станавіцца лепш, а гэты праект – выдатны шанц паспрабаваць нешта новае і цікавае. Ёй хацелася даведацца, што будзе “ўнутры” праекта і пазмагацца за перамогу.

http://www.kirovsk.by/wp-content/uploads/2021/01/%D0%9A%D0%B8%D1%80%D0%BE%D0%B2%D1%87%D0%B0%D0%BD%D0%BA%D0%B8-2020-1.jpg

Дыпломы і падарункі прыгажуням уручыла намеснік старшыні райвыканкма Таццяна Бяляўская

А магчымасці для гэтага ў Вікторыі сапраўды былі: захапляецца музыкай, танцамі (яе майстэрства журы бачыла на відэа), спортам (таксама назіралі), любіць маляваць, чытаць кнігі. Мэта ў жыцці: стварыць моцную сям’ю, дасягнуць кар’ернага росту, самаразвівацца.
Першай віцэ-Міс стала Ганна Дзмітрыева, ураджэнка аг.Добасна. Дарэчы, у яе быў ужо вопыт удзелу ў гэтым конкурсе і нават тытул першай “Віцэ-Міс”. Мэта жыцця Ганны – дапамагаць людзям.Таму нядзіўна, што яна прысвяціла сябе прафесіі медработніка. Яна камунікабельная, чулая. Захапляецца музыкай, любіць спяваць.

http://www.kirovsk.by/wp-content/uploads/2021/01/%D0%9A%D0%B8%D1%80%D0%BE%D0%B2%D1%87%D0%B0%D0%BD%D0%BA%D0%B8-2020-%D0%94%D0%BC%D0%B8%D1%82%D1%80%D0%B8%D0%B5%D0%B2%D0%B0.jpg

Ганна Дзмітрыева

Другая віцэ-Міс – Яўгенія Лук’янава, кіраўчанка. Яе жыццёвая мэта – стаць лепшай ва ўсім, а гэта значыць – ве­рыць у сябе, засяроджвацца на тым, што маеш, і рэалізоўваць большую частку сваіх талентаў. На думку Яўгеніі, конкурс – гэта ўздым на адну прыступку. Пераадольванне кожнай прыступкі – штуршок да новага старту. Нельга таптацца на месцы – уперад і толькі ўперад! Дзяўчына лічыць, што конкурс “Міс Кіраўчанка-2020” – гэта стымул да самааналізу, сама­адукацыі. Прымаючы ў ім удзел, яна ўжо атрымала перамогу – над сабой!

http://www.kirovsk.by/wp-content/uploads/2021/01/%D0%9A%D0%B8%D1%80%D0%BE%D0%B2%D1%87%D0%B0%D0%BD%D0%BA%D0%B8-2020-%D0%94%D0%BE%D0%BD%D0%B4%D0%B0.jpg

Лізавета Донда

Намінацыі “Міс Таленавітасць” удастоена Злата Азаранка: журы пераканалася ў яе высокіх здольнасцях, паглядзеўшы цудоўныя карціны дзяўчыны.
“Міс Зачараванне” – Аліна Кухарава: з яе відэа ўсе зразумелі, што галоўны бухгалтар КСУП “Чырвоны баец” у стане зачараваць нават кароў на ферме гаспадаркі, у якой працуе: сімпатыі з абодвух бакоў былі відавочнымі. Гэтак жа, як і сімпатыі гледачоў падчас онлайн-галасавання, па выніках якога Аліна стала лепшай.

http://www.kirovsk.by/wp-content/uploads/2021/01/%D0%9A%D0%B8%D1%80%D0%BE%D0%B2%D1%87%D0%B0%D0%BD%D0%BA%D0%B8-2020-%D0%9F%D0%BE%D1%82%D0%B0%D0%BF%D0%B5%D0%BD%D0%BA%D0%BE.jpg

Ірына Патапенка

Далейшыя тытулы былі прысвоены наступным чынам (згодна якасцей, здольнасцей дзяўчат і адчуванняў членаў журы): “Міс Грацыя” – Лізавеце Донда, “Міс Прамяністасць” – Ірыне Патапенка, “Міс Пяшчота” – Дар’і Храмцовай, “Міс Загадкавасць” – Таццяне Шаўчук.
Падчас цырымоніі ўшанавання ўдзельніц конкурсу, якая адбылася ў раённым Цэнтры культуры і вольнага часу каля навагодняй ёлкі, намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Бяляўская ўручыла прыгажуням дыпломы і падарункі, якія падрыхтавалі аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, раённая арганізацыя РГА “Белая Русь”, прафсаюзныя арганізацыі КСУП “Жылічы”, ЦРБ, ПМК №255.

http://www.kirovsk.by/wp-content/uploads/2021/01/%D0%9A%D0%B8%D1%80%D0%BE%D0%B2%D1%87%D0%B0%D0%BD%D0%BA%D0%B8-2020-%D0%B1%D1%83%D0%BA%D0%B5%D1%82.jpg

Вікторыю Пяўнёву прыехаў павіншаваць яе кіраўнік –
дырэктар КСУП “Жылічы” Андрэй Валынцаў.

А Вікторыя Пяўнёва, імя якой, як вядома перакладаецца як “перамога”, атрымала карону “Міс Кіраўчанкі”. Яе кветкамі павіншаваў дырэктар КСУП “Жылічы” Андрэй Валынцаў.
Хочацца спадзявацца, што ў наступным годзе ў любімага многімі кіраўчанамі конкурсу прыгажосці і таленту будзе магчымасць вярнуцца на раённую сцэну…

Наталля ХАДАКОВА, член журы конкурсу.

Фота аўтара, Аляксандра ХАХЛОВА, з партфоліа ўдзельніц конкурсу.

 

Новостная рубрика: