С 21 по 26 апреля 2025 года в Кировском районе проводится мероприятие «Неделя нулевого травматизма» | С 24 марта 2025 года по 25 апреля 2025 года в Могилевской области проводится Месячник безопасного труда при проведении весенних полевых работ в сельскохозяйственных организациях области |

Моладзь Кіраўшчыны — у прызёрах абласной Спартакіяды!

Вы здесь

З поспехам выступіла каманда нашага раёна на 12-й абласной Спартакіядзе актыву Магілёўскай абласной арганізацыі ГА “БРСМ”, якая праходзіла ў Мсціслаўлі на турыстычнай базе “Сямігор’е”. Мерапрыемства было прымеркавана да 17-й гадавіны галоўнай беларускай маладзёжнай арганізацыі. Прадстаўнікі Кіраўшчыны дастойна выступілі на спартыўным мерапрыемстве, паказаўшы выдатныя вынікі практычна ва ўсіх момантах праграмы і заваявалі “срэбра” сярод 20 каманд-удзельніц.

У большасці конкурсаў, а іх было нямала, на рахунку кіраўчан — альбо празавыя месцы, альбо блізкія да іх. У састаў сборнай раёна ўвайшлі аматары здаровага ладу жыцця з райкама ГА “БРСМ”, Жыліцкага сельгаскаледжа, Кіраўскай СДЮШАР, ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”, “Дабаснянскае”.

Кіраўчанам не было роўных у міні-футболе, яны таксама занялі 2-я месцы ў валейболе, перацягванні каната, 3-е — па візітнай картцы “БРСМ збірае сяброў”. Добрую падрыхтоўку прадэманстравалі нашы прадстаўнікі ў іншых відах спартыўнай праграмы.

Цікавымі былі творчыя конкурсы, дзе паўпрэды Кіраўшчыны таксама выступілі ўдала: “17 імгненняў БРСМ”, на лепшую страву “Бітва шэфаў”, «Stand Up «17+ ».

Не меншую зацікаўленасць выклікалі вясёлыя віды праграмы, якія не ўключаліся ў агульнакамандны залік. У іх лікубылі конкурсы маладзёжных сэлфі, на самую актыўную каманду, забег дружбы, таварыскія матчы па футболе сярод жанчын, па хакеі ў валёнках сярод хлопцаў, песняў пад гітару “Каля вогнішча” і іншыя.

З Дыпломам абласной арганізацыі ГА “БРСМ, кубкам і каштоўнымі прызамі, а таксмама істотнай порцыяй адрэналіну каманда нашага раёна вярнулася дадому. Наперадзе будзе шмат спаборніцтваў, у якіх прадстаўнікі Кіраўшчыны, безумоўна, будуць не толькі прымаць удзел, але і змагацца за самыя высокія ўзнагароды.

Новостная рубрика: