С 01.07.2024 по 31.07.2024 в Могилевской области проводится месячник безопасного труда в организациях малого предпринимательства области | 3 июля 2024 г. в городе Кировске состоится праздничная программа, посвященная Дню Независимости Республики Беларусь. Всех желающих субъектов торговли приглашаем принять участие в ярмарке! Заявки принимаются до 28.06.2024. Контактные телефоны: (802237) 79140, 79141, факс 79132, e-mail: kirovrec.econom@mail.ru. | С 03.06.2024 по 28.06.2024 в Могилевской области проводится Месячник безопасного труда на строительных площадках области | Постоянно действующая комиссия по координации работы по содействию занятости населения Кировского районного исполнительного комитета проводит консультативную, методическую и правовую помощь по вопросам трудоустройства и (или) самозанятости, а также окажет содействие в трудоустройстве граждан, не занятых в экономике по тел. 78-8-90, эл. почта work@kirovsk.gov.by |

На Кіраўшчыне фінішаваў працоўны семестр - 2021

Вы здесь

http://www.kirovsk.by/wp-content/uploads/2021/10/%D0%A1%D1%82%D1%80%D0%BE%D0%B9%D0%BE%D1%82%D1%80%D1%8F%D0%B4%D1%8B-7.jpg
У Цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі адбылося ўрачыстае падвядзенне вынікаў працоўнага семетра 2021 года. Сёлета ў раёне было сфарміравана 10 студэнцкіх атрадаў розных профіляў.

http://www.kirovsk.by/wp-content/uploads/2021/10/%D0%A1%D1%82%D1%80%D0%BE%D0%B9%D0%BE%D1%82%D1%80%D1%8F%D0%B4%D1%8B-1.jpg

125 юнакоў і дзяўчат – школьнікаў, навучэнцаў устаноў сярэдняй спецяльнай адукацыі, студэнтаў – шчыравалі падчас сезонных сельскагаспадарчых работ, на ўборцы ўраджаю, рамонце драўляных скрыняў для сельгаспрадукцыі, былі задзейнічаны ў іншых відах дзейнасці. Сваёй добрасумленнай працай рабяты працягвалі лепшыя традыцыі былых камсамольскіх студэнцкіх атрадаў, байцы якіх у свой час вылучаліся актыўным, неабыякавым стаўленнем да жыцця і працы.

http://www.kirovsk.by/wp-content/uploads/2021/10/%D0%A1%D1%82%D1%80%D0%BE%D0%B9%D0%BE%D1%82%D1%80%D1%8F%D0%B4%D1%8B-2.jpg

Падчас закрыцця чарговага працоўнага семестра ў адрас кіраўніцтва і калектываў арганізацый і прадпрыемстваў раёна, якія аказваюць актыўнае садзейнічанне развіццю студатрадаўскага руху, былі выказаны словы ўдзячнасці. Сярод іх – ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”, на базе якога сёлета шчыравалі 3 студатрады, камунальныя сельскагаспадарчыя прадпрыемствы “Ніва-Барсукі”, “Жылічы” і “Барчыцы-агра”, філіял “СВК Бераснёўскі” ААТ “Упраўляючая кампанія холдынга “Бабруйскаграмаш”, ЗТАА “Кіраўскі харчовы камбінат”.

http://www.kirovsk.by/wp-content/uploads/2021/10/%D0%A1%D1%82%D1%80%D0%BE%D0%B9%D0%BE%D1%82%D1%80%D1%8F%D0%B4%D1%8B-3.jpg

Цырымонію ўшанавання лідараў працоўнага семестра-2021 правяла намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Бяляўская. Яна адзначыла, што для маладых людзей удзел у студатрадаўскім руху – гэта не толькі магчымасць зарабіць грошы, а яшчэ і набыць працоўныя навыкі, завесці новыя цікавыя знаёмствы. “Ва ўсе часіны старанная праца была ў пашане. Той, хто з адказнасцю ставіцца да выканання ўскладзеных на яго абавязкаў, ведае, што сумленна зароблены рубель лёгкім не бывае. Грошы трэба ўмець зарабляць, вопыт у студатрадзе вельмі каштоўны для маладых людзей. Вызначаючы лідараў сярод байцоў будатрадаў, кіраўнікоў гэтага руху, мы звярталі ўвагу ў тым ліку і на стараннае стаўленне да працы, і на дысцыплінаванасць, і на многія іншыя паказчыкі”, – дадала Таццяна Бяляўская.

http://www.kirovsk.by/wp-content/uploads/2021/10/%D0%A1%D1%82%D1%80%D0%BE%D0%B9%D0%BE%D1%82%D1%80%D1%8F%D0%B4%D1%8B-4.jpg

Лідарамі ў намінацыях “Лепшы наймальнік” прызнана ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”; “Лепшы штаб працоўных спраў” – Жыліцкі сельгаскаледж; “Лепшы сельскагаспадарчы атрад” – студэнцкі сельгасатрад імя А.Л.Ядлоўскага, сфарміраваны на базе Барчыцкага НПК ДС-СШ (кіраўнік Пётр Сямёнаў); “Лепшы будаўнічы атрад” – студэнцкі будатрад імя Героя Савецкага Саюза І.І.Якубоўскага з ліку навучэнцаў СШ №1 (кіраўнік Аляксандр Апенька); “Лепшы камандзір” – камандзір атрада імя Героя Савецкага Саюза І.І.Якубоўскага Багдан Франк; “Лепшы камісар” – камісар студэнцкага сельскагаспадарчага атрада імя двойчы Героя Савецкага Саюза П.Я.Галавачова Ляля Пасевіч.
Лідарам працоўнага семестра-2021 Таццяна Бяляўская ўручыла Падзячныя пісьмы і сувеніры.

http://www.kirovsk.by/wp-content/uploads/2021/10/%D0%A1%D1%82%D1%80%D0%BE%D0%B9%D0%BE%D1%82%D1%80%D1%8F%D0%B4%D1%8B-5.jpg

Падзякі за плённую працу былі аб’яўлены камандзіру студэнцкага сельскагаспадарчага атрада імя двойчы Героя Савецкага Саюза П.Я.Галавачова Станіславу Масальскаму і камандзіру студэнцкага сельгасатрада імя Героя Савецкага Саюза М.М.Антонава Аляксандры Гаўрылавай.

http://www.kirovsk.by/wp-content/uploads/2021/10/%D0%A1%D1%82%D1%80%D0%BE%D0%B9%D0%BE%D1%82%D1%80%D1%8F%D0%B4%D1%8B-7.jpg

Першы сакратар РА ГА “БРСМ” Ірына Пятроўская адзначыла, што сёлета байцы студатрадаў працавалі годна. Ёсць спадзяванні, што іх прыклад стане стымулам для іншых юнакоў і дзяўчат. Чакаем працоўны семестр 2022 года!
Яўгенія БЯЛЬКО.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

 

Новостная рубрика: