Всех желающих субъектов розничной торговли приглашаем принять участие в ярмарке, посвященной празднованию Дня Победы, которая состоится 9 мая 2025 г. в г.Кировске. Заявки на участие принимаются до 7 мая 2025 г. по телефонам +3752237 79 1 40, 79 1 41, факс 79 1 32, e-mail: kirovrec.econom@mail.ru. econ@kirovsk.gov.by |

На Кіраўшчыне працягваецца вакцынацыя супраць COVID-19

Вы здесь

Жыхары Кіраўшчыны актыўна працягваюць вакцынавацца супраць каранавіруснай інфекцыі.

У аб’ектыў рэдакцыйнай фотакамеры трапіў момант, калі прышчэпку рабілі супрацоўнікам раённага аддзела ўнутраных спраў. Некаторыя прыйшлі на працэдуру разам з членамі сваіх сем’яў.
Кампанія па вакцынацыі ў нашым раёне разгарнулася з сёлетняга сакавіка. Прышчэпкі робяць на базе раённай паліклінікі. З гэтай мэтай там абсталяваныя прышчэпачны кабінет і кабінет урачэбнага агляду.
У ліку першых асоб, зрабіўшых вакцынацыю, былі супрацоўнікі раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі і райбальніцы.

Усяго ў нашым раёне згодна з Нацыянальным планам мерапрыемстваў па вакцынацыі супраць інфекцыі COVID-19 у Рэспубліцы Беларусь на 2021 – 2022 гады плануецца прышчапіць 60% насельніцтва.
Вакцына ў першую чаргу неабходна людзям, якія маюць высокую рызыку захварэць на каранавірусную інфекцыю і атрымаць цяжкі працяг захворвання (пажылыя людзі, а таксама з хранічнымі захворваннямі), прышчэпкі неабходны асобам, якія па родзе сваёй дзейнасці кантактуюць з вялікай колькасцю людзей.

Імунітэт пасля прышчэпкі пачынае фарміравацца не адразу. Таму пасля вакцынацыі неабходна працягваць выконваць усе меры індывідуальнай прафілактыкі – насіць маскі, часцей мыць рукі і трымаць сацыяльную дыстанцыю.
Для запісу на вакцынацыю трэба звяртацца ў рэгістратуру раённай паліклінікі. Атрымаць прышчэпку можна з 8.00 да 18.00 гадзін.

 

Новостная рубрика: