С 21 по 26 апреля 2025 года в Кировском районе проводится мероприятие «Неделя нулевого травматизма» | С 24 марта 2025 года по 25 апреля 2025 года в Могилевской области проводится Месячник безопасного труда при проведении весенних полевых работ в сельскохозяйственных организациях области |

На Кіраўшчыне праходзяць выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў дваццаць восьмага склікання

Вы здесь

Сёння ў Беларусі праходзяць выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў дваццаць восьмага склікання. На Кіраўшчыне з 8 гадзін раніцы працуюць усе 28 участкаў для галасавання.

З самага ранку ў раённым Цэнтры культуры і адпачынку, дзе знаходзіцца Кіраўскі ўчастак для галасавання №1, пануе святочная і разам з тым дзелавая атмасфера. Гучыць музыка з нацыянальным каларытам. У фае райспажыўтаварыствам наладжаны гандаль, а прыйшоўшых выбаршчыкаў сустракаюць звонкімі песнямі работнікі культуры.

Арганізавана, зладжана пачала сваю работу ўчастковая выбарчая камісія на чале з Віктарам Ставерам. За ходам галасавання ўважліва сочаць назіральнікі.

Аднымі з першых на ўчастак для галасавння прыйшлі прадстаўнікі моладзі. Мы папрасілі маладых людзей падзяліцца ўражаннямі.

 

Маргарыта САМЦОВА, 18 гадоў:

— Настрой вельмі радасны, узнёслы. Летась я закончыла школу, для мяне гэта першае ў жыцці галасаванне. Я самастойна магу зрабіць свой выбар, таму ганаруся і хвалююся адначасова. Лічу выбарчую кампанію важнай палітычнай падзеяй ў жыцці кожнага грамадзяніна, бо ад гэтага залежыць, якім будзе наша далейшае жыццё. Мы самі выбіраем дастойных людзей, якім давяраем, а яны, у сваю чаргу, будуць абараняць нашы інтарэсы.

Арцемій ДРОЗД, 22 гады.

— Нядаўна вярнуўся з Іспаніі, дзе ў саставе нацыянальнай зборнай Беларусі па пляжным футболе ўдзельнічаў ў вучэбна-трэніровачных зборах. Чаму гавару пра гэта? Проста далёка ад сваёй малой радзімы больш яскрава разумееш, якая яна блізкая і дарагая. Я люблю Кіраўск, лічу за гонар прадстаўляць свой горад у чэмпіянаце краіны. І якім ён будзе далей, якім будзе жыццё кіраўчан, мне зусім не абыякава. Таму і выбары ў мясцовы Саветы дэпутатаў, на маю думку, важная падзея ў жыцці кожнага з нас. Вось таму я і прыйшоў на выбарчы ўчастак, каб аддаць голас за дастойных кандыдатаў.

 

Новостная рубрика: