С 02.06.2025 по 30.06.2025 в Могилевской области проводится Месячник безопасного труда на строительных площадках области

На Кіраўшчыне прайшла стажыроўка ідэалагічных кадраў Магілёўскай вобласці

Вы здесь

На мэтавай пляцоўцы раёна, якая мае напрамак работы ідэалагічнага забеспячэння развіцця сяла, у Кіраўскім раёне адбылася чарговая стажыроўка ідэалагічных кадраў вобласці. Праграма была цікавай і насычанай.

Стажоры наведалі цэнтральную бібліятэку, дзе ім была прадстаўлена прэзентацыя “Аб рабоце інфармацыйна-ідэалагічнага цэнтра ў межах важнейшых грамадска-палітычных падзей”.

Даведаліся яны таксама пра работу раённага Дома культуры з насельніцтвам у сельскай мясцовасці.

Цікавасць выклікала наведванне пакою дружбы Кіраўскага раёна і Белгародскага раёна Расійскай Федэрацыі.

У цэнтры вольнага часу ішла размова аб рабоце па фарміраванні культуры адпачынку моладзі.

У рэдакцыі раённай газеты “Кіравец” вялася гаворка аб дзейнасці па асвятленні сацыяльна-эканамічнага развіцця сельскіх тэрыторый. Госци пазнаёміліся з нумарамі газет, задалі пытанні, атрымалі адказы.

Свае таленты і здольнасці прадэманстравалі ўдзельнікам вучні дзіцячай школы мастацтваў г.Кіраўска.

Удзельнікі стажыроўкі далей пазнаёміліся з аграгарадком Мышкавічы, даведаліся пра тое, як арганізавана ідэалагічная работа фарміраванне здаровага ладу жыцця ў працрўным калектыве ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” начальнік ідэалагічнага аддзела гаспадаркі Яўген Пішчалін.

У Мышкавіцкім СДК гаварылі аб стварэнні ўмоў для ўсебаковага развіцця асобы ў сельскай мясцовасці. Адбылася экскурсія па музею “Рассвета”.

Госці таксама пабывалі ў аграгарадку Жылічы.  

 

 

Новостная рубрика: