С 22 по 26 апреля 2024 года в Кировском районе проводится мероприятие «Неделя нулевого травматизма» | С 1 апреля по 30 апреля 2024 года в Могилевской области проводится месячник безопасного труда при проведении весенних полевых работ в сельскохозяйственных организациях области | Постоянно действующая комиссия по координации работы по содействию занятости населения Кировского районного исполнительного комитета проводит консультативную, методическую и правовую помощь по вопросам трудоустройства и (или) самозанятости, а также окажет содействие в трудоустройстве граждан, не занятых в экономике по тел. 78-8-90, эл. почта work@kirovsk.gov.by | | Уважаемые жители района! С 1 мая 2022 года выездная торговля со стоянки по ул. Орловской (возле автостанции) временно переносится на стоянку по ул. Советской (в районе Белгосстраха). | С целью предупреждения распространения инфекции, вызванной коронавирусом COVID-19, пожилые граждане и инвалиды, в случае необходимости, могут обращаться по доставке продуктов питания, лекарств, товаров первой необходимости: ежедневно по рабочим дням с 8-00 до 17-00, по номеру телефона 8 (02237) 77 6 80 | В Могилевской области организована работа «горячей линии» по вопросам профилактики коронавирусной инфекции по номерам телефонов 8(0222) 63-53-60 (круглосуточно), 8(0222) 33-18-68 (ежедневно с 8:00 до 18:00). | За интересующей информацией по профилактике коронавирусной инфекции можно обратиться в УЗ «Кировский районный центр гигиены», по адресу: г. Кировск, ул. Пушкинская, 23Б, телефон «горячей» линии 77 153 с 8:00 до 12:00. |

На належным арганізацыйным узроўні

Вы здесь

Старшыня райвыканкама Аляксандр Бутараў прыняў удзел у галасаванні на выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў на Кіраўскім участку для галасавання  №3, размешчаным у сярэдняй школе №2 імя К.П.Арлоўскага. Сюды ён прыйшоў разам з жонкай Вольгай Міхайлаўнай і малодшым сынам Георгіем.

Кіраўнік раёна пацікавіўся ў старшыні ўчастковай выбарчай камісіі Алены Лянкевіч ходам галасавання. Тут яно праходзіла актыўна, выбаршчыкі ішлі адзін за адным, нават цэлымі сем’ямі.

Пасля таго, як Аляксандр Бутараў прагаласаваў, па просьбе журналістаў “Кіраўца” ён падзяліўся меркаваннямі пра тое, якімі якасцямі павінен валодаць дэпутат мясцовых Саветаў дэпутатаў, даў ацэнку арганізацыі выбарчай кампаніі ў раёне.

Кіраўнік раёна падкрэсліў, што выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў — адна з важнейшых палітычных кампаній. “Мы выбіраем людзей, — адзначыў Аляксандр Бутараў, — якія павінны быць звязуючым звяном паміж насельніцтвам і органамі ўлады, сумесна з ёй удзельнічаць у вырашэнні праблемных пытанняў жыццезабеспячэння насельніцтва, у рабоце па іншых напрамках, каб жыццё грамадзян станавілася яшчэ больш камфортным.

Дэпутат павінен быць чалавекам нераўнадушным, актыўным, дзейным. У раёне ёсць шэраг праектаў, якія трэба рэалізоўваць, у тым ліку і з удзелам дэпутатаў”.

Старшыня райвыканкама таксама дадаў, што важная функцыя дэпутата — інфармаванне грамадзян па нормах заканадаўства, іншых пытаннях.

Выбарчая кампанія ў раёне, падкрэсліў Аляксандр Бутараў, праходзіць на належным арганізацыйным узроўні, у адпаведнасці з выбарчым заканадаўствам. На ўсіх 28 участках для галасавання створаны неабходныя ўмовы, участковыя камісіі працуюць дакладна і якасна.

Для выбаршчыкаў, якія па стане здароўя не могуць у дзень выбараў прыйсці ў памяшканне для галасавання, згодна іх зваротаў, наладжана галасаванне па месцы знаходжання. Арганізаваны гандаль, музычнае суправаджэнне. Зроблена ўсё, каб выбаршчыкі мелі магчымасць выканаць свой грамадзянскі абавязак, канстатаваў кіраўнік раёна.

Новостная рубрика: