С 14 по 18 сентября 2026 года в Кировском районе проводится мероприятие «Неделя нулевого травматизма». | С 01.09.2026 по 30.09.2026 в Могилевской области проводится месячник безопасного труда при производстве лесосечных работ и работ по деревообработке.

На прыёме ў міністра інфармацыі

Вы здесь

6 сакавіка, Кіраўск /Уласн. інф./. Прыём грамадзян па асабістых пытаннях  правёў у райвыканкаме 5 сакавіка міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь У.В.Русакевіч.

З шэрагам пытанняў і заўваг, якія датычацца дзейнасці друкаваных і электронных сродкаў масавай інфармацыі рэспублікі, органаў статыстыкі, парадку правядзення сацыялагічных даследаванняў, звярнуўся да міністра кіраўчанін М.Ф.Прахаровіч, пенсіянер, былы педагог. Па ўсіх пытаннях У.В.Русакевіч даў вычарпальныя тлумачэнні, адзначыўшы эрудзіраванасць і зацікаўленасць М.Ф. Прахаровіча.

Кіраўчанка К.Д.Іваніцкая прыйшла на прыём з наступнай праблемай: праз яе двор, скарачаючы шлях на кансервавы завод і назад, ходзяць пабочныя асобы, што стварае нязручнасці. Дадзена даручэнне кіраўніцтву РАУС і кансервавага завода прыняць меры па забеспячэнні спакойнага пражывання заяўніцы. 

Новостная рубрика: