С 02.06.2025 по 30.06.2025 в Могилевской области проводится Месячник безопасного труда на строительных площадках области

На варце парадку — дружыннікі

Вы здесь

21 мая, Кіраўск /Уласн. інф./. У падтрыманні парадку на тэрыторыі студэнцкага гарадка Жыліцкага сельгаскаледжа, прафілактыцы правапарушэнняў, прапагандзе здаровага ладу жыцця удзельнічаюць самі навучэнцы: у каледжы дзейнічае добраахвотная маладзёжная дружына. Зараз у яе ўваходзіць 12 рабят. Усе юнакі — актыўныя, добрасумленныя, без шкодных звычак. Яны сочаць за парадкам, асабістым прыкладам вучаць рабят правільна паводзіць сябе ў грамадскіх месцах.

Актыўна падтрымлівае дружыннікаў кіраўніцтва ўстановы. У аб’ектыў нашай фотакамеры трапіў момант сустрэчы камандзіра дружыны Андрэя Вараб’ёва і яго намесніка Івана Насовіча з С.А. Лапянком, намеснікам дырэктара каледжа па выхаваўчай рабоце, які даваў ім слушныя парады.

Новостная рубрика: