С 22 по 26 апреля 2024 года в Кировском районе проводится мероприятие «Неделя нулевого травматизма» | С 1 апреля по 30 апреля 2024 года в Могилевской области проводится месячник безопасного труда при проведении весенних полевых работ в сельскохозяйственных организациях области | Постоянно действующая комиссия по координации работы по содействию занятости населения Кировского районного исполнительного комитета проводит консультативную, методическую и правовую помощь по вопросам трудоустройства и (или) самозанятости, а также окажет содействие в трудоустройстве граждан, не занятых в экономике по тел. 78-8-90, эл. почта work@kirovsk.gov.by | | Уважаемые жители района! С 1 мая 2022 года выездная торговля со стоянки по ул. Орловской (возле автостанции) временно переносится на стоянку по ул. Советской (в районе Белгосстраха). | С целью предупреждения распространения инфекции, вызванной коронавирусом COVID-19, пожилые граждане и инвалиды, в случае необходимости, могут обращаться по доставке продуктов питания, лекарств, товаров первой необходимости: ежедневно по рабочим дням с 8-00 до 17-00, по номеру телефона 8 (02237) 77 6 80 | В Могилевской области организована работа «горячей линии» по вопросам профилактики коронавирусной инфекции по номерам телефонов 8(0222) 63-53-60 (круглосуточно), 8(0222) 33-18-68 (ежедневно с 8:00 до 18:00). | За интересующей информацией по профилактике коронавирусной инфекции можно обратиться в УЗ «Кировский районный центр гигиены», по адресу: г. Кировск, ул. Пушкинская, 23Б, телефон «горячей» линии 77 153 с 8:00 до 12:00. |

Напярэдадні 100-гадовага юбілею органаў запісу актаў грамадзянскага стану аб рабоце аддзела ЗАГС Кіраўскага райвыканкама расказвае яго начальнік Наталля Хахол

Вы здесь

Начальнік аддзела ЗАГС райвыканкама Наталля Хахол падчас правядзення цырымоніі рэгістрацыі шлюбу.

Кожны чалавек у той ці іншай ступені ў сваім жыцці меў дачыненне да работы органаў запісу актаў грамадзянскага стану, а карацей — ЗАГС. Менавіта гэты орган выдае першы ў жыцці чалавека дакумент — пасведчанне аб нараджэнні, жаніх і нявеста рэгіструюць у ЗАГСе факт стварэння сям’і, і яшчэ шмат якіх неабходных дакументаў і даведак тут афармляецца. Усе яны маюць важнае значэнне, паколькі выступаюць доказамі наяўнасці адпаведных юрыдычных фактаў, а таксама сведчаць аб колькасных і якасных змяненнях у дэмаграфічных працэсах грамадства. У іх адлюстравана гісторыя як асобнага чалавека і яго сям’і, так і краіны.

Аб гісторыі стварэння і сённяшняй дзейнасці органаў ЗАГС расказвае начальнік аддзела ЗАГС райвыканкама Наталля ХАХОЛ:
— Свой адлік органы ЗАГС пачынаюць ад 18 снежня 1917 года, калі быў прыняты Дэкрэт “Аб грамадзянскім шлюбе, аб дзецях і аб вядзенні кніг актаў грамадзянскага стану”. Амаль праз год, 16 верасня 1918 года, быў прыняты першы сямейны Кодэкс, які меў назву “Кодэкс законаў аб актах грамадзянскага стану, шлюбным, сямейным і апякунскім праве”, і дзейнічаў да 1926 года.
У дарэвалюцыйны час усе запісы актаў грамадзянскага стану былі ўскладзены на царкоўную службу. У метрычныя (царкоўныя) кнігі, якія пачалі свой адлік з 1722 года, рабіліся запісы пра народжаных, памерлых і тых, хто ўступаў у шлюб.
На тэрыторыі сучаснага Кіраўскага раёна за перыяд з 1815 па 1923 гады рэгістрацыю актаў грамадзянскага стану рабілі: Паўлавіцкая, Качэрыцкая (Папоўшчынская) і Пацава-Слабадская Мікалаеўская царква Бабруйскага павета Мінскай епархіі, Дабаснянская царква Рагачоўскага павета Магілёўскай Духоўнай кансысторыі, Любоніцкая Косьма-Даміянаўская царква Бабруйскага павета Мінскай епархіі, Збышынская Пакроўская царква Быхаўскага павета, Капусцінская царква. Прыклад, запіс 1914 года: «Деревни Букини крестьянинъ Филипп Тимофъевъ Коранкевичъ и законная жена его Матрона Филиппова — оба православные. Родилась дочь Агафія 9 февраля и крещена 13 февраля. празд. 5 февраля. Священник К.Щердинов. Псаломщик Діонисій.». Дадзеныя метрычных кніжак выкарыстоўваліся работнікамі ЗАГС пры афармленні і выдачы розных дакументаў.
У 1919 годзе былі створаны валасныя выканаўчыя камітэты, пры якіх сталі функцыянаваць аддзелы ЗАГС. На тэрыторыі нашага раёна такіх валвыканкама было два — Качэрыцкі і Любоніцкі. Архіўныя запісы з 1921 года па жнівень 1924 года захаваліся да гэтага часу. Затым запісы пачалі весьці Бабруйскі райвыканкам, Мышкавіцкі, Бераснёўскі, Баравіцкі, Гара­дзецкі, Харлапавіцкі, Старцоўскі, Падрэцкі, Паўлавіцкі, Любоніцкі, Лешчанскі, Казуліцкі, Капусцінскі, Міхалёўскі, Хімаўскі, а з 1925 года — Хвайніцкі і Асаўніцкі сельсаветы.
На працягу свайго існавання сістэма органаў ЗАГС не раз змянялася, перападпарадкоўвалася розным структурам і ўзроўням улады. Так, да 1 студзеня 1957 года мясцовыя бюро ЗАГС былі выведзены са структуры раённых аддзелаў міліцыі і перададзены ў падпарадкаванне выканкаму раённага савета. З 1 лістапада 1958 года служба ЗАГС пераходзіць
у падпарадкаванне выканкама Кіраўскага раённага Савета дэпутатаў працоўных Магілёўскай вобласці, паўнапраўным аддзелам Кіраўскага райвыканкама ЗАГС становіцца ў 1995 годзе.
У 2011 годзе будынак раённага аддзела ЗАГС набыў новае прыгожае аблічча: з’явіліся пакоі жаніха і нявесты, зала шампанскага. Сюды для рэгістрацыі шлюбаў сталі прыязджаць маладажоны з блізляжачых раёнаў і г.Бабруйска.
Асабліва для мяне заўсёды хвалюючым момантам у рабоце з’яўляецца ўрачыс­тая рэгістрацыя шлюбаў. І хаця на гэтую цырымонію адводзіцца ўсяго 20 хвілін, стараюся, каб для кожнай пары гэты момант стаў асаблівым і запамінальным. Па жаданні маладых урачыстасць можа право­дзіцца на беларускай ці рускай мове, з выкарыстаннем беларускіх абрадаў. Здараецца, што ў традыцыйны сцэнарый маладыя ўносяць свае пажаданні. Ужо шмат гадоў існуе прыгожая традыцыя жаніху і нявесце ра­зам станавіцца на ручнік, каб на працягу многіх гадоў крочыць па шчаслівай жыццёвай дарозе. Пярсцёнкі ў жыце, першы пацалунак, запальванне сумеснага сямейнага агеньчыка, вальс, букеты кветак і пырскі шампанскага — усё гэта яркія і незабыўныя моманты нараджэння новай сям’і.
Але на гэтым нашы зносіны не абрываюцца. У маладых сем’ях нараджаюцца дзеткі, зноў яны жаданыя госці ў аддзеле ЗАГС. Сапраўднае задавальненне адчуваецца, калі да нас прыхо­дзяць “брыльянтавыя”, “залатыя”, “сярэбраныя” маладажоны, таму што пражыць доўгае жыццё разам — вялікае шчасце і вялікая праца. Ушаноўванне такіх людзей накіравана на ўмацаванне сямейных традыцый, павышэнне прэстыжу і статусу сям’і ў грамадстве. Дружная ж сям’я — як светлячок у цемры, прыветлівы агеньчык, які прыцягвае родных, сяброў. Захаваць такое багацце, вядома, няпроста, але два закаханыя чалавекі справяцца з любымі цяжкасцямі.
Сёлета, у гонар 100-годдзя органаў ЗАГС, праводзіўся шэраг мерапрыемстваў і акцый. Так, ва ўрачыстай атмасферы адбылося ўшанаванне сем’яў Вакір і Барышчык, якія звярнуліся за рэгістрацыяй сваіх малышоў напярэдадні Дня жанчын. Прыемным сюрпрызам для маладых бацькоў Любові і Уладзіміра Куцянковых стала навіна аб тым, што іх дачушка Марыя — 100 малыш Кіраўшчыны, які сёлета атрымаў пасведчанне аб нараджэнні. З гэтай нагоды бацькам былі ўручаны падарункі і пасведчанне аб нараджэнні асаблівага ўзору.
На сённяшні дзень у органах ЗАГС Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца 14 адміністрацыйных працэдур: рэгіструюцца нараджэнні, шлюбы, смерці, скасаванне шлюбаў, устанаўленне бацькоўства, усынаўленне, змена прозвiшча, iмя, iмя па бацьку, аднаўляюцца страчаныя запісы актаў усіх відаў, пры неабходнасці анулююцца запісы актаў, уносяцца ў іх змяненні, выпраўленні, дапаўненні, выдаюцца даведкі, якія змяшчаюць звесткі з запісаў актаў грамадзянскага стану, паўторныя пасведчанні. Органы ЗАГС пры выдачы даведак працуюць па заяўным прынцыпе «адно акно» з ГІС «Рэгістр насельніцтва», складаюць просьбы аб аказанні прававой дапамогі органамі ЗАГС замежных дзяржаў, а таксама выконваюць іх аналагічныя просьбы.
За гады свайго існавання гэтая служба перастала быць чыста рэгіструючым органам. Папулярнасць набываюць новыя формы работы — урачыстыя і па індывідуальных сцэнарыях рэгістрацыі нараджэнняў, шлюбаў, юбілейных вяселляў, а таксама выязныя рэгістрацыі. Значная частка работы звязана з прапагандай шлюбна-сямейнага заканадаўства, мерапрыемствамі па ўмацаванні інстытута сям’і. Займаемся сацыялагічнымі даследаваннямі, прадметам якіх з’яўляецца заключэнне і скасаванне шлюбу, нараджальнасць, смяротнасць.
На працягу ўсяго часу існавання раённага аддзела ЗАГС тут работалі дасведчаныя і вопытныя людзі. Так, у свой час Кіраўскі аддзел ЗАГС узначальвалі Лідзія Катлінская, Іна Іваніцкая, шмат гадоў была інспектарам аддзела Тамара Акуліч. Аднак самы працяглы перыяд — з 1981 па 2007 гады адпрацавала і, адпаведна, унесла важкі ўклад у дзей­насць органаў ЗАГС раёна Марыя Язерская. За гэты час праз яе рукі прайшла не адна тысяча рэгістрацый нованароджаных маленькіх кіраўчан, менавіта яе прыгожы і мілагучны голас абвяшчаў многім маладажонам Кіраўшчыны — “Віншуем! Вы сталі мужам і жонкай”.
Дакументацыю па актах грамадзянскага стану вядуць і сельскія выканаўчыя камітэты, якія ажыццяўля­юць рэгістрацыю нараджэнняў, шлюбаў, смерцяў, ўстанаўленне бацькоўства, выдачу даведак аб нараджэнні і смерці, у межах адпаведнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі. Работа кіраўніка спраў сельвыканкама вельмі няпростая і спецыфічная, паколькі гэты чалавек ажыццяўляе функцыі і натарыуса, і органа ЗАГС, і органаў сацыяльнай дапамогі, і службы «адно акно», даведачнага бюро і многае іншае. На працягу многіх гадоў з усімі гэтымі абавязкамі добрасумленна і адказна спраўляліся тады сакратары сельвыканкамаў: Людміла Гаўрыльчык (Баравіцкі); Яўген Лазаковіч (Любоніцкі); Вера Дрозд і Ала Рышкевіч (Казуліцкі); Наталля Еўдакімава (Паўлавіцкі); Ларыса Швец (Дабаснянскі); Вольга Чулкевіч, Адольф Старавойтаў, Міхаіл Бяляцкі (Стайкаўскі).
На змену ветэранам прыйшлі новыя кадры — адукаваныя, энергічныя работнікі. І сёння разам з вопытнымі кіраўнікамі спраў, такімі як Алена Шаболда (Стайкаўскі сельвыканкам), Галіна Клімовіч (Дабаснянскі), Святлана Мелех (Любоніцкі) старанна працуюць тыя, хто не так даўно ў гэтай важнай і неабходнай прафесіі — Ала Масійчук (Скрыпліцкі сельвыканкам), Наталля Цішчанка (Баравіцкі), Таццяна Маркашанская (Паўлавіцкі).
Хочацца выка­заць словы ўдзячнасці ўсім, хто працаваў раней і працягвае працаваць на ніве рэалізацыі правоў грамадзян у сферы шлюбна-сямейных адносін, шчыра павіншаваць усіх са 100-годдзем з дня ўтварэння органаў ЗАГС і пажадаць моцнага здароўя, дабрабыту, невычэрпнай энергіі.
Час бяжыць, змяняюцца пакаленні, а работнікі ЗАГС па-ранейшаму працягваюць адзначаць у актавых кнігах галоўныя падзеі ў жыцці кожнага жыхара Кіраўшчыны…

Новостная рубрика: