С 01.11.2024 по 29.11.2024 в Могилевской области проводится месячник безопасного труда на объектах жилищно-коммунального хозяйства Могилевской области | С 01.10.2024 по 31.10.2024 в Могилевской области проводится Месячник безопасного труда на строительных площадках области

Наша памяць не згасне

Вы здесь

11 лютага, Кіраўск /Уласн. інф./. Напярэдадні знамянальнай даты згодна зацверджанаму распараджэннем старшыні райвыканкама У.У.Піскіжава плану ў раёне праводзіцца шэраг мерапрыемстваў .

Упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, райваенкаматам праводзіцца абследаванне матэрыяльна-бытавых умоў жыцця сем’яў загінуўных і памершых воінаў-інтэрнацыяналістаў, воінаў-інтэрнацыяналістаў, маючых інваліднасць, раненні, кантузіі.

У школах раёна наладжваюцца сустрэчы з воінамі-афганцамі, праводзяцца тэматычныя конкурсы малюнкаў. Літаратурныя выставы патрыятычнай тэматыкі падрыхтаваны ў бібліятэках раёна.

Будзе арганізавана ўрачыстае ўручэнне ветэранам баявых дзеянняў у Афганістане і членам сем’яў загінуўшых воінаў-інтэрнацыяналістаў памятнага медаля “20 год вываду савецкіх войск з Афганістана”. 13 лютага мяркуецца правесці традыцыйную раённую акцыю “Абавязак”: ускладанне вянкоў і кветак да памятнага знака ў г.Кіраўску, магіл воінаў-інтэрнацыяналістаў у Гарадцы і Жылічах.

З 16 лютага на базе Жыліцкага сельгаскаледжа распачнуцца раённыя спаборніцтвы па міні-футболе, прысвечаныя ўвекавечанню памяці воіна-інтэрнацыяналіста А.Ядлоўскага. Пройдуць таксама ўнутры-школьныя і раённыя спаборніцтвы па стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі ў гонар увекавечання памяці воіна-інтэрнацыяналіста, снайпера А.Лагуценкі.

 

Новостная рубрика: