27 сентября 2025 г. в агрогородке Жиличи состоится региональный праздник «Вераснёўскі фэст. Палац у Жылічах». Всех желающих субъектов торговли, ремесленников приглашаем принять участие в ярмарке! Заявки принимаются до 23.09.2025. Контактные телефоны: (802237) 79140, 79141, факс 79132, e-mail: kirovrec.econom@mail.ru | С 15 по 19 сентября 2025 года в Кировском районе проводится мероприятие «Неделя нулевого травматизма» | С 01.09.2025 по 30.09.2025 в Могилевской области проводится месячник безопасного труда при производстве лесосечных работ и работ по деревообработке

Насустрач VI Усебеларускаму народнаму сходу

Вы здесь

Сваімі думкамі падзялілася дырэктар СШ №2 імя К.П.Арлоўскага Галіна РУСЕЦКАЯ:

– У 1996 годзе па ініцыятыве Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі адбыўся першы Усебеларускі народны сход. У краіне дзякуючы ў тым ліку і рашэнням, прынятым падчас вось такіх народных форумаў, адбылося шмат станоўчых перамен ва ўсіх галінах жыццядзейнасці.

Адной з важных тэм шостага Усебеларускага народнага сходу стануць змены ў Асноўны закон дзяржавы – Канстытуцыю. Акрамя таго анансавана, што падчас сходу будуць падведзены вынікі дзейнасці дыялогавых пляцовак, дзе была магчымасць пагутарыць з прадстаўнікамі органаў улады, агучыць свае прапановы, ідэі, меркаванні. У адной з іх, якая адбылася ў нашым раёне ў кастрычніку, я прымала ўдзел.

Падчас работы дыялогавай пляцоўкі маімі калегамі – педагогамі – быў агучаны шэраг прапаноў, якія тычацца ўдасканалення сістэмы адукацыі, хвалююць і настаўнікаў, і выхавальнікаў дашкольных устаноў адукацыі, і выкладчыкаў дадатковай адукацыі, і бацькоў. Напрыклад, было адзначана, што з мэтай большай даступнасці адукацыі для дзяцей неабходна паменшыць колькасць вучняў у класах; выказана прапанова ў шосты школьны дзень праводзіць факультатыўныя заняткі не толькі для вучняў старэйшых класаў, як зараз, а для усіх, бо ў рабят з сярэдняга звяна навучання – 7 – 8 класаў – вельмі вялікая вучэбная нагрузка, кожны дзень у іх па 7 – 8 асноўных урокаў, не ўлічваючы факультатывы; каб у лік студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў залічвалі не толькі на падставе рэзультатаў цэнтралізаванага тэсціравання, але і ўступных экзаменаў, субяседванняў і іншыя.

Сярод мноства пытанняў, якія будуць разгледжаны і абмеркаваны падчас шостага Усебеларускага народнага сходу, чакаю ўбачыць у тым ліку і прысвечаныя адукацыі, выхаванню падрастаючага пакалення.

 

Новостная рубрика: