С 01.11.2024 по 29.11.2024 в Могилевской области проводится месячник безопасного труда на объектах жилищно-коммунального хозяйства Могилевской области | С 01.10.2024 по 31.10.2024 в Могилевской области проводится Месячник безопасного труда на строительных площадках области

Насустрач VI Усебеларускаму народнаму сходу

Вы здесь

У нашай краіне ідзе актыўная падрыхтоўка да шостага Усебеларускага народнага сходу.

Мы працягваем публікацыю меркаванняў жыхароў раёна пра значнасць гэтага форуму, пра тое, чаго яны ад яго чакаюць і якія тэмы лічуць неабходнымі для абмеркавання.

http://www.kirovsk.by/wp-content/uploads/2020/12/%D0%94%D0%B2%D0%BE%D1%80%D0%BA%D0%B8%D0%BD.jpg

Алег ДВОРКІН, урач райбальніцы, дэлегат чацвёртага Усебеларускага народнага сходу ад Кіраўскага раёна:

– У 2010 годзе мне пашчасціла прымаць удзел у чацвёртым Усебеларускім народным сходзе – гэтым важнейшым для нашай краіны форуме. На ім былі разгледжаны практычна ўсе сферы жыццядзейнасці грамадства. Але ў мяне, як прадстаўніка галіны аховы здароўя, найбольшую цікавасць выклікала тэма павышэння жыццёвага ўзроўню беларускіх грамадзян. Прэзідэнт Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка на тым сходзе акрамя іншых выдзеліў пяць важнейшых складнікаў узроўню і якасці жыцця кожнага з нас: паўнацэнная сям’я, здароўе, адукацыя, рэальныя даходы і камфортнасць жыцця. Варта адзначыць, што за мінулыя гады такія напрамкі засталіся ў ліку прыярытэтных.
Асаблівую ўвагу Кіраўнік дзяржавы ў сваім выступленні надаў сем’ям з дзецьмі. Ён адзначыў, што росту нараджальнасці пасадзейнічаюць меры дзяржаўнай падтрымкі. У выніку, быў задзейнічаны значны сацыяльны пакет і эканамічныя стымулы для сем’яў з трыма і больш дзецьмі. На гэтыя мэты была накіравана і прынятая жыллёвая праграма. Зараз сем’і з трыма дзецьмі пры будаўніцтве жылля аплачваюць не больш за чвэрць кошту кватэры ці дома, а з чатырма і больш малышамі – атрымліваюць іх бясплатна.

Важным стымулам павышэння нараджальнасці стала рэалізацыя дзяржаўнай праграмы “Сямейны капітал”, якая пачала дзейнічаць з 1 студзеня 2015 года. Першы этап доўжыўся па 31 снежня 2019 года. З 1 студзеня бягучага года пачаўся новы 5-гадовы перыяд дзеяння праграмы.

Хочацца спадзявацца, што прадпрымаемыя меры дазволяць і надалей паляпшаць дэмаграфічную сітуацыю, і наша краіна будзе прырастаць маленькімі грамадзянамі.

Належная ўвага надаецца ахове здароўя. Яскрава гэта прадэманстравала і сёлетняя сітуацыя з COVID-19. У нашай краіне, нягледзячы на няпростае эпідэмічнае становішча, 100% насельніцтва атрымлівае медыцынскую дапамогу. Не скажу, што нашым медыкам зараз лёгка, але працэс кантралюемы.

Беларускія ўрачы праводзяць унікальные аперацыі, якія каштуюць за мяжой не адну тысячу долараў. Для нашых грамадзян многія з іх праводзяцца бясплатна.

Па дадзеных экспертаў Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, 80% фактараў, якія ўплываюць на стан здароўя, з’яўляюцца кіруемымі. Палова з іх залежыць ад ладу жыцця чалавека. Таму ў Беларусі надаецца ўвага стварэнню спартыўна-аздараўленчай інфраструктуры: будаўніцтву фізкультурна-аздараўленчых комплексаў, басейнаў, лыжаролерных трас, спартыўных пляцовак у школах і ў дварах.

Для мяне галоўным стаў пасыл Кіраўніка дзяржавы аб тым, што медыцынская дапамога павінна быць аператыўнай, якаснай, даступнай незалежна ад таго, жыве чалавек у горадзе або ў вёсцы.

Ад шостага Усебеларускага народнага сходу чакаю ў тым ліку і абмеркавання пытанняў далейшага развіцця галіны аховы здароўя, а таксама прыняцця мер, якія будуць садзейнічаць фарміраванню здаровай нацыі.

 

Новостная рубрика: