С 01.07.2024 по 31.07.2024 в Могилевской области проводится месячник безопасного труда в организациях малого предпринимательства области | 3 июля 2024 г. в городе Кировске состоится праздничная программа, посвященная Дню Независимости Республики Беларусь. Всех желающих субъектов торговли приглашаем принять участие в ярмарке! Заявки принимаются до 28.06.2024. Контактные телефоны: (802237) 79140, 79141, факс 79132, e-mail: kirovrec.econom@mail.ru. | С 03.06.2024 по 28.06.2024 в Могилевской области проводится Месячник безопасного труда на строительных площадках области | Постоянно действующая комиссия по координации работы по содействию занятости населения Кировского районного исполнительного комитета проводит консультативную, методическую и правовую помощь по вопросам трудоустройства и (или) самозанятости, а также окажет содействие в трудоустройстве граждан, не занятых в экономике по тел. 78-8-90, эл. почта work@kirovsk.gov.by |

Насустрач VI Усебеларускаму народнаму сходу

Вы здесь

Наталля ХАХОЛ, начальнік аддзела ЗАГС райвыканкама:

– Хацелася б, каб на VI Усебеларускім народным сходзе падчас абмеркавання далейшага сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі была разгледжана магчымасць дакладнага вызначэння ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь паняццяў шлюбу і сям’і. Шлюб – гэта добраахвотны саюз мужчыны і жанчыны і ніякіх іншых варыянтаў быць не павінна.

У перыяд з 2015 па 2019 гады згодна статыстычных дадзеных жыхарамі нашага раёна было заключана
660 шлюбаў. Летась аддзелам ЗАГС райвыканкама і сельвыканкамамі зарэгістравана 87 новых сем’яў.

Было б добра, каб у невялікіх рэгіёнах – такіх, як наш, больш актыўную дзейнасць разгарнулі спецыялісты, якія дапамагаюць вырашаць унутрысямейныя канфлікты – паміж мужам і жонкай, бацькамі і дзецьмі – так званыя крызісныя псіхолагі. Магчыма, такая дапамога кваліфікаваных спецыялістаў, якая будзе даступная і дзейсная, станоўчым чынам паспрыяе многім парам пры вырашэнні канфліктных сітуацый і дазволіць захаваць сям’ю, пазбегнуць разводу.

Дэлегатам VI усебеларускага народнага сходу ад нашага раёна хочацца пажадаць плённай працы, разумных канструктыўных рашэнняў, ад якіх будзе залежаць развіццё нашай краіны на бліжэйшыя пяць год. Ім выпаў высокі гонар прадстаўляць на форуме меркаванні цэлага раёна, яго жыхароў, якія даверылі ім гэтую місію. Упэўнена, што гэта ім па сілах.

Новостная рубрика: