27 сентября 2025 г. в агрогородке Жиличи состоится региональный праздник «Вераснёўскі фэст. Палац у Жылічах». Всех желающих субъектов торговли, ремесленников приглашаем принять участие в ярмарке! Заявки принимаются до 23.09.2025. Контактные телефоны: (802237) 79140, 79141, факс 79132, e-mail: kirovrec.econom@mail.ru | С 15 по 19 сентября 2025 года в Кировском районе проводится мероприятие «Неделя нулевого травматизма» | С 01.09.2025 по 30.09.2025 в Могилевской области проводится месячник безопасного труда при производстве лесосечных работ и работ по деревообработке

Насычаны падзеямі лёс. Ветэрана Вялікай Айчыннай вайны і працы павіншавалі з 99-годдзем

Вы здесь

У мінулую пятніцу ветэран Вялікай Айчыннай вайны і працы Таццяна Іванаўна Уласенка адзначыла 99-ю гадавіну з дня свайго нараджэння. З віншаваннямі ад імя райвыканкама, раённых структур грамадскіх аб’яднанняў “Белая Русь”, “Беларускі фонд міру”, “Беларускае грамадскае аб’яднанне ветэранаў” да паважанай жанчыны, якая на гэты час знаходзіцца ў Любоніцкай бальніцы сястрынскага догляду, завіталі старшыня раённага савета ветэранаў Эма Карпук і старшыня раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Васіль Маркевіч, уручылі кветкі і падарунак. Падчас наведвання Таццяна Іванаўна падзялілася з гасцямі ўспамінамі, яны выказалі ёй шчырыя пажаданні добрага самаадчування, доўгіх год жыцця.Т. І. Уласенка шмат гадоў сваёй працоўнай дзейнасці прысвяціла дзецям, выкладаўшы ў Жыліцкай сярэдняй школе фізіку і матэматыку.Нарадзілася яна ў Расіі, г.Новасакольнікі Пскоўскай вобласці. Жыццё не песціла жанчыну, давялося спазнаць і ваеннае ліхалецце, і і іншыя нялёгкія часіны (летась аб яе жыццёвым шляху расказала наша раённая газета).У 1970 годзе Таццяна Іванаўна прыехала на Кіраўшчыну, і з таго часу яе лёс непарыўна звязаны з Жылічамі.Некалькім пакаленням жылічан Таццяна Іванаўна прывіла любоў да дакладных навук, вучыла рабят не толькі лагічна думаць, знаходзіць выйсце з любых складаных сітуацый, але і заўсёды быць чулымі, добразычлівымі, шанаваць гісторыю сваёй краіны, народа-пераможцы. Педагог нагадвала хлопчыкам і дзяўчынкам, што няма ў свеце больш прыгожага і дарагога сэрцу куточка, чым малая радзіма.

 

Новостная рубрика: