С 21 по 26 апреля 2025 года в Кировском районе проводится мероприятие «Неделя нулевого травматизма» | С 24 марта 2025 года по 25 апреля 2025 года в Могилевской области проводится Месячник безопасного труда при проведении весенних полевых работ в сельскохозяйственных организациях области |

Навагодні цуд для дзяцей Кіраўскага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі

Вы здесь

Навагодні цуд для дзяцей Кіраўскага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі

 

http://www.kirovsk.by/wp-content/uploads/2018/12/%D0%9D%D0%B0-%D1%91%D0%BB%D0%BE%D1%87%D0%BA%D0%B5-%D0%A0%D0%98%D0%9A.jpg

У межах дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” ў Кіраўскі цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэ­абілітацыі завіталі госці — старшыня райвыканкама Аляксандр Бутараў, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігар Кананчук, намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Бяляўская з навагоднімі віншаваннямі, падарункамі, каб стварыць для выхаванцаў атмасферу чараў­ніцтва і радасці.

Госці разам з рабятамі, Дзедам Марозам і Снягуркай вадзілі карагоды вакол святочнай ёлкі, удзельнічалі ў гульнях.Кожны з рабят атрымаў падарунак — цацкі, салодкасці, да таго ж, Ігар Кананчук уручыў ім святочны торт. Па радасных усмешках дзяцей было бачна, што яны сапраўды паверылі ў навагодні цуд, у тое, што падчас гэтага свята мары і надзеі здзяйсняюцца…Госці выказалі словы ўдзячнасці работнікам цэнтра, якія аддаюць сваю душу, веды, агортваюць клопатам рабят, маючых праблемы са здароўем.Прагучалі віншаванні з Новым годам і Раством Хрыстовым, шчырыя пажаданні.

 

Новостная рубрика: