27 сентября 2025 г. в агрогородке Жиличи состоится региональный праздник «Вераснёўскі фэст. Палац у Жылічах». Всех желающих субъектов торговли, ремесленников приглашаем принять участие в ярмарке! Заявки принимаются до 23.09.2025. Контактные телефоны: (802237) 79140, 79141, факс 79132, e-mail: kirovrec.econom@mail.ru | С 15 по 19 сентября 2025 года в Кировском районе проводится мероприятие «Неделя нулевого травматизма» | С 01.09.2025 по 30.09.2025 в Могилевской области проводится месячник безопасного труда при производстве лесосечных работ и работ по деревообработке

Не падводзіць маладзёжная «зборная»

Вы здесь

30 ліпеня, Кіраўск /Улас. інф./. У сельгасфіліяле “Чыгірынка” РУП “Беларусьнафта-Магілёўаблнафтапрадукт” крок за крокам хлебаробы абмалочваюць збожжавыя ўчасткі, збіраючы вырашчаны працай многіх людзей ураджай. Чакаўся ён большым, аднак пры сёлетніх пагодных умовах на мясцовых землях намалот нядрэнны: 25 цэнтнераў на круг. Лепшыя ўчасткі тут яшчэ не ўбіраліся, і можна меркаваць, што лічба павялічыцца.

На хлебных палях шчыруюць чатыры экіпажы збожжаўборачных камбайнаў. Яны — бадай, самыя адметныя ў раёне: амаль усе — маладзёжныя. Толькі адзін камбайнер па-сапраўднаму вопытны — Уладзімір Бабіцкі. Усе астатнія — маладыя хлопцы. Больш таго, для шасці з іх сёлетняе жніво — першае ў жыцці. Сапраўдная маладзёжная “зборная” на чале з вопытным капітанам… Аднак, нягледзячы на ўзрост, давер кіраўніцтва моладзь апраўдвае спаўна. І тэхнікай юнакі валодаюць выдатна, і хлеб убіраюць якасна.

Новостная рубрика: