3 июля 2025 г. в городе Кировске состоится праздничная программа, посвященная Дню Независимости Республики Беларусь. Всех желающих субъектов торговли приглашаем принять участие в ярмарке! Заявки принимаются до 01.07.2025. Контактные телефоны: (802237) 79140, 79141, факс 79132, e-mail: kirovrec.econom@mail.ru | С 01.07.2025 по 31.07.2025 в Могилевской области проводится месячник безопасного труда в организациях малого предпринимательства области | С 02.06.2025 по 30.06.2025 в Могилевской области проводится Месячник безопасного труда на строительных площадках области

Не заставайцеся ўбаку!

Вы здесь

28 студзеня, Кіраўск /Уласн. інф./. Напэўна, усе свядомыя людзі разумеюць, якія праблемы ўзнікаюць у грамадстве на глебе злоўжывання спіртнымі напіткамі. Гэта сапраўднае сацыяльнае зло, якое калечыць розум і свядомасць людзей, губіць іх здароўе і жыццё, разбурае сем’і, падштурхоўвае на злачынства. Як паведаміў начальнік аддзялення аховы правапардку і прафілактыкі РАУС М.А.Каранкевіч, з мэтай узмацнення барацьбы з п’янствам з 19 студзеня па 19 лютага ў раённым аддзеле ўнутраных спраў арганізавана “прамая лінія”. Любы жадаючы, каму неабыякава названая вышэй праблема, можа патэлефанаваць па нумары 24-2-27 і паведаміць звесткі аб няўдалых, на яго погляд, сем’ях, асобах, якія вядуць антыграмадскі лад жыцця, непаўналетніх, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, альбо схільныя да ўчынення правапарушэнняў. Канфідэнцыяльнасць прадастаўленай інфармацыі гарантуецца. Не заставайцеся ўбаку ад барацьбы са злом і акажыце дапамогу міліцыі!

Новостная рубрика: