27 сентября 2025 г. в агрогородке Жиличи состоится региональный праздник «Вераснёўскі фэст. Палац у Жылічах». Всех желающих субъектов торговли, ремесленников приглашаем принять участие в ярмарке! Заявки принимаются до 23.09.2025. Контактные телефоны: (802237) 79140, 79141, факс 79132, e-mail: kirovrec.econom@mail.ru | С 15 по 19 сентября 2025 года в Кировском районе проводится мероприятие «Неделя нулевого травматизма» | С 01.09.2025 по 30.09.2025 в Могилевской области проводится месячник безопасного труда при производстве лесосечных работ и работ по деревообработке

Няхай да кожнага завітае цуд: старшыня Кіраўскага райвыканкама Галіна Слабоднікава наведала цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі

Вы здесь

http://www.kirovsk.by/wp-content/uploads/2021/12/MG_04092_1.jpg

У межах рэспубліканскай дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” старшыня райвыканкама Галіна Слабоднікава разам з намеснікам старшыні райвыканкама Таццянай Бяляўскай напярэдадні самага чароўнага і любімага зімовага свята – Новага года – завіталі да выхаванцаў раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.

http://www.kirovsk.by/wp-content/uploads/2021/12/MG_04092_1.jpg

http://www.kirovsk.by/wp-content/uploads/2021/12/MG_04092_1.jpg

http://www.kirovsk.by/wp-content/uploads/2021/12/MG_04092_1.jpg

Разам з рабятамі і іх выхавальнікамі ганаровых гасцей віталі Дзед Мароз і Снягурка. Яны запрасілі ўдзельнікаў ранішніка ўзяцца за рукі і закруціцца ў святочным карагодзе вакол прыгажуні-ёлкі. Атмасфера казкі і дабрыні, чаканне цудаў аб’ядналі дзяцей і дарослых і падарылі ім радасны, узнёслы настрой.
Самым яскравым момантам стала, вядома ж, уручэнне падарункаў. Кожны выхаванец атрымаў салодкія сюрпрызы, цацкі і развіваючыя гульні. Калектыву цэнтра ў якасці падарунка Галіна Слабоднікава ўручыла ноўтбук, які перадала дырэктару ЦКРНіР Алене Каранкевіч. Звяртаючыся да прысутных, старшыня райвыканкама падзякавала за іх высакародную справу, адзначыўшы яе важнасць і неабходнасць для бацькоў выхаванцаў і для грамадства. Павіншавала дзяцей і дарослых з надыходзячымі святамі, пажадала ўсім мацнейшага здароўя, поспехаў і каб у гэтыя чароўныя дні да кожнага абавязкова завітаў цуд!
На памяць аб цёплай пераднавагодняй сустрэчы зрабілі агульны фотаздымак.
Яўгенія БЯЛЬКО.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

 

 

 

 

Новостная рубрика: