С 01.07.2024 по 31.07.2024 в Могилевской области проводится месячник безопасного труда в организациях малого предпринимательства области | 3 июля 2024 г. в городе Кировске состоится праздничная программа, посвященная Дню Независимости Республики Беларусь. Всех желающих субъектов торговли приглашаем принять участие в ярмарке! Заявки принимаются до 28.06.2024. Контактные телефоны: (802237) 79140, 79141, факс 79132, e-mail: kirovrec.econom@mail.ru. | С 03.06.2024 по 28.06.2024 в Могилевской области проводится Месячник безопасного труда на строительных площадках области | Постоянно действующая комиссия по координации работы по содействию занятости населения Кировского районного исполнительного комитета проводит консультативную, методическую и правовую помощь по вопросам трудоустройства и (или) самозанятости, а также окажет содействие в трудоустройстве граждан, не занятых в экономике по тел. 78-8-90, эл. почта work@kirovsk.gov.by |

Падарункі ад райвыканкама атрымала сям’я з прыёмнымі дзецьмі напярэдадні навагодняга свята

Вы здесь

У пачатку года ў Кіраўску быў адкрыты дзіцячы дом сямейнага тыпу Алы і Дзмітрыя Перавознікавых. У вялікім, камфортным, добраўпарадкаваным і прыгожым доме ў каханні і згодзе пражывае дружная сям’я, у якой выхоўваюцца двое родных і чацвёра прыёмных дзяцей. Старэйшая родная дачка Дар’я – студэнтка другого курса Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Арыне – 13 гадоў. Сярод прыёмных: Карыне споўнілася 17, Уладзіславу – 13. Пестуюць бацькі і старэйшыя дзеці самых маленькіх брацікаў: трохгадовага Івана і Кірыла, якому літаральна праз некалькі дзён, 3 студзеня, споўніцца два годзікі. Усе дзеці ў поўнай меры ахутаны пяшчотай і любоўю, нягледзячы на розны ўзрост і адметнасці характараў.

Напярэдадні Новага года кожны з нас чакае цудаў і сюрпрызаў. Учора сапраўдным сюрпрызам для сям’і Перавознікавых стаў візіт старшыні раённага выканаўчага камітэта Галіны Слабоднікавай. Кіраўнік раёна завітала з навагоднімі віншаваннямі і, вядома ж, не з пустымі рукамі. Кожны з дзяцей атрымаў цудоўныя падарункі, у тым ліку і салодкія, а для ўсёй сям’і сюрпрызам ад райвыканкама стала маразільная камера, якая значна аблегчыць быт.

Шчаслівае сямейства запрасіла ганаровую госцю да стала, дзе за кубкам чаю з салодкасцямі адбылася душэўная гутарка. А перад развітаннем усе разам зрабілі фотаздымак на памяць.

Новостная рубрика: