Всех желающих субъектов розничной торговли приглашаем принять участие в ярмарке, посвященной празднованию Дня Победы, которая состоится 9 мая 2025 г. в г.Кировске. Заявки на участие принимаются до 7 мая 2025 г. по телефонам +3752237 79 1 40, 79 1 41, факс 79 1 32, e-mail: kirovrec.econom@mail.ru. econ@kirovsk.gov.by |

Паспяхова працуюць жывёлаводы КСУП «Чырвоны баец»

Вы здесь

Па выніках працоўнага спаборніцтва жывёлаводаў раёна за 2021 год, падведзеных упраўленнем па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама сумесна з райкамам прафсаюза работнікаў АПК, былі вызначаны лідары па розных намінацыях.
Найвышэйшай вытворчасці працы сярод аператараў па адкорму БРЖ дасягнулі працаўнікі фермы “Дваранінавічы” КСУП “Чырвоны баец” Мікалай Фарчанаў і Яўген Шынкарэнка (на здымку), якія ў сваёй групе атрымалі сярэднясутачныя прывагі бычкоў на ўзроўні 901 г.
Як адзначыў галоўны заатэхнік гаспадаркі Віктар Даніленка, аператары жывёлагадоўчых комплексаў і механізаваных ферм па адкорму БРЖ Мікалай Фарчанаў і Яўген Шынкарэнка за непрацяглы час работы ў пары, а гэта крыху больш за два гады, здолелі дасягнуць значных вынікаў на даручаным участку. Прывагі бычкоў, якіх яны даглядаюць, амаль ніколі не бываюць менш за 900 г, а ў летнія месяцы даходзілі да 1200 г.
Зараз жывёлаводы даглядаюць 475 галоў БРЖ ва ўзросце ад 5 месяцаў і больш, у летні перыяд колькасць абслугоўваемых імі гадаванцаў даходзіла да 670. Зараз усе бычкі размешчаны ў цёплых хлявах, пад поўную патрэбу забяспечаны кармамі добрай якасці. Увядзенне ў строй дзеючых пасля рэканструкцыі ў снежні мінулага года хлява на 257 галоў дазволіла разгрузіць скуча­насць жывёлы, забяспечыць ёй належны догляд.
Па словах Віктара Даніленкі, Мікалай Фарчанаў і Яўген Шынкарэнка – работнікі дысцыплінаваныя і адказныя, заўсёды з гатоўнасцю выконваюць даручаную справу, душой хварэюць за вынікі сваёй работы, ніколі не лічацца з уласным часам, калі на тое ёсць патрэба. Немалаважным складальнікам важкіх прываг з’яўляецца і належная кармавая база: бычкі атрымліваюць сілас, сянаж, канцэнтраты.
Абодва жывёлаводы – мясцовыя, з работай ў сельскай гаспадарцы былі знаёмы з дзяцінства. Мабыць, таму, нягледзячы на значны ўчастак работы, ніколі не скардзяцца на цяжкасці, імкнуцца працаваць так, каб не было сорамна ні перад калегамі па цэху, ні перад кіраўніцтвам сельгаспрадпрыемства.
Напрыканцы размовы Віктар Даніленка адзначыў, што на такіх працаўнікоў, як Мікалаў Фарначаў і Яўген Шынкарэнка можна раўняцца астатнім.
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Новостная рубрика: