С 01.07.2024 по 31.07.2024 в Могилевской области проводится месячник безопасного труда в организациях малого предпринимательства области | 3 июля 2024 г. в городе Кировске состоится праздничная программа, посвященная Дню Независимости Республики Беларусь. Всех желающих субъектов торговли приглашаем принять участие в ярмарке! Заявки принимаются до 28.06.2024. Контактные телефоны: (802237) 79140, 79141, факс 79132, e-mail: kirovrec.econom@mail.ru. | С 03.06.2024 по 28.06.2024 в Могилевской области проводится Месячник безопасного труда на строительных площадках области | Постоянно действующая комиссия по координации работы по содействию занятости населения Кировского районного исполнительного комитета проводит консультативную, методическую и правовую помощь по вопросам трудоустройства и (или) самозанятости, а также окажет содействие в трудоустройстве граждан, не занятых в экономике по тел. 78-8-90, эл. почта work@kirovsk.gov.by |

Павышаючы вытворчыя паказчыкі

Вы здесь

9 лicтапада, Кiраўск /Уласн.iнф./ Галоўная аграрная газета краіны “Белорусская нива” апублікавала інфармацыю аб выніках работы жывёлаводаў рэспублікі за снежань — верасень бягучага года. Сярод розных паказчыкаў галіны за аснову ўзяты сярэдні надой малака ад каровы.

Ужо традыцыйна лідзіруючыя пазіцыі ў спаборніцтве займаюць раёны Мінскай і Гродзенскай абласцей. У спісе са 118 раёнаў наш займае высокае 11 месца. За 9 мясяцаў кіраўчане атрымалі ад кожнай каровы па 3985 кілаграмаў малака. Гэта другі паказчык у вобласці. Наперадзе толькі жывёлаводы Горацкага раёна, дзе з пачатку года ў разліку на карову атрымана па 4000 кілаграмаў малака.
 
У 272 сельгаспрадпрыемствах краіны за 9 месяцаў атрымана па 4 тоны і больш кілаграмаў малака ад каровы. У гэтым спісе ёсць і пяць нашых гаспадарак. Гэта СВК “Чырвоны баец” (4826 кг), СВК “Калгас “Беларусь” (4699 кг), СВК “Калгас “Ніва” (4622 кг), СВК “Рассвет “ імя К.П.Арлоўскага (4557 кг) і СГФ “Чыгірынка” РУП “Беларусьнафта-Магілёўаблнафтапрадукт” (4279 кг).
Цікавая і яшчэ адна лічба: у СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага самае вялікае пагалоўе кароў у рэспубліцы — 2200 галоў. Столькі ж толькі ў АК “Ждановічы” Мінскага раёна. Яшчэ ў трох сельгаспрадпрыемствах утрымліваецца звыш за 2 тысячы кароў. Гэта СВК “Прагрэс” Гродзенскага раёна (2120), СВК “АК “Сноў” Нясвіжскага раёна (2050) і СВК “Астрамечава” Брэсцкага раёна (2040).

Новостная рубрика: